У МДПУ выбралі “Міс Універсітэт – 2019”

У МДПУ выбралі “Міс Універсітэт – 2019”

        25 красавіка ў Палацы культуры “Будаўнік” адбылася яркая падзея гэтай вясны – конкурс прыгажосці і грацыі “Міс Універсітэт – 2019”.

За права насіць карону пераможцы змагаліся 5 таленавітых і артыстычных дзяўчат універсітэта – Прылуцкая Кацярына (фізіка-інжынерны факультэт), Ляшэнка Ірына (факультэт фізічнай культуры), Дулуб Марыя (факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі), Андрэева Анастасія (філалагічны факультэт), Ангеліна Тысевіч (тэхнолага-біялагічны факультэт).

У сетцы інтэрнэт праходзіла адкрытае галасаванне за званне “Міс Анлайн”. Па выніках галасавання тытул “Міс Анлайн” атрымала Анастасія Андрэева.

На працягу месяца ўдзельніцы актыўна рыхтаваліся да падзеі. Дзяўчаты навучаліся навыкам дэфіле, сцэнічнаму маўленню і акторскаму майстэрству. У выніку пасля напружанага перыяду падрыхтоўкі і не менш хвалюючага фінальнага канцэрту, падчас якога ўдзельніцы дэфіліравалі ў вясельных і вячэрніх сукенках, здзіўлялі журы творчымі нумарамі і адказвалі на пытанні інтэлектуальнага конкурсу, былі вызначаны пераможцы:

– намінацыя “Міс Абаяльнасць”Кацярына Прылуцкая (фізіка-інжынерны факультэт);

– намінацыя “Міс Спорт” Ірына Ляшэнка (факультэт фізічнай культуры);

– намінацыя “Міс Артыстызм”Марыя Дулуб (факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі);

– намінацыя “Першая Віцэ-міс Універсітэт”Анастасія Андрэева (філалагічны факультэт).

Намінацыю “Міс Універсітэт – 2019” і карону атрымала Ангеліна Тысевіч, студэнтка тэхнолага-біялагічнага факультэта.

Усе ўдзельніцы конкурсу атрымалі падарункі ад спонсараў нашага мерапрыемства: ААТ “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод”, ААТ “Нэлі”, ААТ “Мазырсоль”, ААТ АСБ “Беларусбанк”, ГА “БРСМ”, забаўляльны комплекс “Сіці Цэнтр”, спартыўны клуб “Фітнэс База”, кінатэатр “Мір”, спартыўны клуб УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, вясельны салон “Эліс”, Мазырскі спартыўны клуб “Сэйдакай”, прафкам студэнтаў універсітэта, кампанія “Mary Kay”, “Аўташкола на Аўтавакзале” філіяла “Аўтобуснага парка № 2” ААТ “Гомельаблаўтатранс”.

Віншуем усіх удзельніц конкурсу, жадаем поспеху і новых перамог!

 

Дадатковая інфармацыя