Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 24.06.2019 13:21
Курэнне з’яўляецца галоўным фактарам рызыкі развіцця хранічнай абструктыўнай хваробы лёгкіх (ХАХЛ), сардэчна-сасудавых захворванняў, інфекцыі рэспіраторнага тракту, анкалагічных захворванняў. Здароўе лёгкіх не забяспечваецца выключна адсутнасцю захворванняў, а тытунёвы дым мае сур’ёзныя вынікі для здароўя лёгкіх тых, хто курыць, і тых, хто не курыць.
У перыяд правядзення акцыі з 31 мая па 21 чэрвеня на базе дзяржаўнай установы “Мазырскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” ў аддзеле грамадскага здароўя (31 мая, 7, 14 і 20 чэрвеня) будзе працаваць “прамая” тэлефонная лінія з 10.00 да 12.00 па тэлефоне 25-15-79.