Аб мерах бяспекі пры выкарыстанні банкаўскіх плацёжных карт
- Падрабязнасці
- Апублікавана 24.06.2019 07:43
30 мая 2019 года адбылася сустрэча студэнтаў 1 курса 1 групы фізіка-інжынернага факультэта з супрацоўнікамі ААТ “АСБ Беларусбанк” на тэму “Меры бяспекі пры выкарыстанні банкаўскіх плацёжных карт”. Супрацоўнікі банка расказалі аб правілах карыстання плацёжнымі сістэмамі, аб дадатковых магчымасцях плацёжных карт, а таксама пра такі пароль, як 3D-Secure. Студэнты з цікавасцю слухалі супрацоўнікаў банка, задавалі пытанні, на якія адразу атрымалі адказы. Напрыканцы сустрэчы кожны студэнт атрымаў інфармацыйны буклет.