ДАРОГАМІ ПАМЯЦІ

ДАРОГАМІ ПАМЯЦІ

Акрамя азарычскага мемарыяла, была арганізавана экскурсія па тэрыторыі Савічскага сельскага савета, дзе ў гады вайны вяліся вельмі жорсткія баі. У лясах вакол вёсак да гэтага часу засталіся нямыя сведкі тых гістарычных падзей. Нераўнадушнымі землякамі свята ўшаноўваецца памяць пра кожнага воіна, загінуўшага на гэтай тэрыторыі. Настаўнік мясцовай школы, Гормаш Віктар Мікалаевіч, расказаў студэнтам пра тую працу, якая вядзецца для таго, каб маладое пакаленне ведала сваёмінулае. У доме культуры ім створаны этнаграфічны музей, дзе прадстаўлены прадметы старадаўняга сялянскага побыту. Аднак асаблівай гордасцю Віктара Мікалаевіча з’яўляецца экспазіцыя вайсковых артэфактаў, знойдзеных на тэрыторыі раёна.

Немагчыма застацца раўнадушным, даведаўшыся, якія выпрабаванні былі пройдзены на шляху да перамогі як салдатамі, так і мірным насельніцтвам.

Выказваем падзяку прафсаюзнаму камітэту за арганізацыю паездкі і Віктару Мікалаевічу за змястоўную экскурсію.

Куратар Н.А. Барысенка

фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото

Дадатковая інфармацыя