Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сучасныя праблемы анамастыкі”

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сучасныя праблемы анамастыкі”

photo 17–18 снежня 2020 года выкладчыкі, аспіранты, студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сучасныя праблемы анамастыкі”, прысвечанай 85-годдзю з дня нараджэння прафесара В.П. Лемцюговай.

Канферэнцыя, якая аб’яднала лінгвістаў з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Славакіі, праходзіла ў анлайн-фармаце. З вітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі звярнуўся Ігар Лявонавіч Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

На пленарным пасяджэнні з дакладам “Малая радзіма ў псеўданімах Янкі Купалы і Якуба Коласа” выступіў доктар філалагічных навук, прафесар Васіль Васільевіч Шур.

На секцыйных пасяджэннях “Актуальныя праблемы тапанімікі”, “Тэарэтычныя аспекты анамастычных даследаванняў” прадстаўлены даклады С.Б. Кураша, Г.В. Юдзянковай, А.В. Кавалёвай, В.Р. Слівец, Т.А. Кахно.

Падчас канферэнцыі адбылася прэзентацыя кнігі Ю.П. Важніка “Тапанімічны космас”

фотофотофото

Дадатковая інфармацыя