Семінар-практыкум “Школьны булінг: прычыны ўзнікнення і арганізацыя прафілактычнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі” на факультэце ДіПА

Семінар-практыкум “Школьны булінг: прычыны ўзнікнення і арганізацыя прафілактычнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі” на факультэце ДіПА

26-4   24 красавіка 2019 года на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі ў межах Тыдня студэнцкай навукі для студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)” адбыўся семінар-практыкум “Школьны булінг: прычыны ўзнікнення і арганізацыя прафілактычнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”. Арганізавала і правяла дадзенае мерапрыемства кіраўнік студэнцкага гуртка “Актуальныя праблемы псіхалогіі”, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі, к.п.н., дацэнт Калеснічэнка Алена Аляксееўна. У ходзе правядзення семінара-практыкуму былі абмеркаваны такія праблемы, як распаўсюджанасць і прычыны школьнага булінгу ў сучасным адукацыйным асяродку, перадавы замежны (скандынаўскі) вопыт прафілактычнай работы з дзецьмі, якія сталі ахвярамі гвалту і цкавання з боку аднагодкаў у дзіцячых калектывах, індывідуальна-псіхалагічныя асаблівасці ахвяр школьнага булінгу і саміх булераў.Асаблівая ўвага падчас семінара-практыкуму была нададзена пытанням арганізацыі прафілактычнай работы і фарміраванню ў навучэнцаў канструктыўных паводзінаў у сітуацыі школьнага булінгу. Таксама было адзначана, што прафесійна арганізаваная і сістэмная прафілактыка школьнага булінгу можа паменшыць маштабы дадзенай з’явы і скараціць колькасць “агрэсараў” і “ахвяр”. Важным накірункам дадзенага працэсу з’яўляецца работа з бацькамі навучэнцаў шляхам інфармавання пра сутнасць, структуру, вынікі булінгу і спосабы рашэння дадзеных праблем.

 

Дадатковая інфармацыя