ХХVI Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Ад ідэі – да інавацыі”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.05.2019 11:43
25 красавіка 2019 года адбылася ХХVI Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Ад ідэі – да інавацыі”. Па традыцыі суарганізатарамі канферэнцыі з’яўляліся Арэнбургскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Арзамаскі філіял Ніжагародскага ўніверсітэта імя М.І. Лабачэўскага, Глазаўскі педагагічны інстытут імя В.Г. Караленкі. У рабоце канферэнцыі прымалі ўдзел студэнты з 170 устаноў адукацыі Беларусі і Расіі.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася Паліева Т.У., прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Таксама прагучалі відэапрывітанні вну-партнёраў з Беларусі і Расіі.
На пленарным пасяджэнні з дакладам “Вопыт арганізацыі навукова-даследчай работы студэнтаў у вну культуры” выступіў Браніцкі В.В., кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, дацэнт кафедры філасофіі і культуралогіі Арлоўскага дзяржаўнага інстытута культуры (Расія). Загадчык кафедры гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Гаўрылавец Л.У. расказала пра даследчую дзейнасць Інавацыйна-метадычнага цэнтра духоўна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў галіне гістарычнага і праваслаўнага краязнаўства. Аспірант кафедры педагогікі і псіхалогіі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Карповіч І.А. выступіла з дакладам пра асаблівасці работы з адоранымі дзяцьмі. Асабістым вопытам прафесійнага росту ад студэнта да кандыдата навук падзялілася Вараб’ёва М.М., кандыдат біялагічных навук, старшы выкладчык кафедры біёлага-хімічнай адукацыі.
Студэнты тэхнолага-біялагічнага факультэта прадставілі навукова-даследчы праект “Эка-nice”, які спалучае ў сабе даследаванне аб падтрымцы экалагічнага дабрабыту вуліц горада і праявах экалагічнага падыходу пры праектаванні адзення з выкарыстаннем матываў народнага касцюма. Пра замежныя праекты і стажыроўкі, а таксама пра паездку ў Галандыю ў межах адукацыйнага праекта сумесна са школай Нордык (Галандыя) расказалі студэнты філалагічнага факультэта. Тамашэвіч Максім (фізіка-інжынерны факультэт) прадставіў свой стартап, падрыхтаваны для Рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”.
У межах канферэнцыі адбыліся цырымонія ўзнагароджання ў намінацыях: “Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя МДПУ па выніках вучэбнага года”, “Студэнт-даследчык года”, а таксама ўзнагароджанне пераможцаў Міжнароднай студэнцкай інтэрнэт-алімпіяды па англійскай мове.
|