Міжуніверсітэцкая алімпіяда па рускай мове для замежных студэнтаў

Міжуніверсітэцкая алімпіяда па рускай мове для замежных студэнтаў

Выступленні ўдзельнікаў ацэньваліся журы па розных крытэрыях: веданне граматыкі рускай мовы, выразнасць чытання вершаў на памяць, арыгінальнасць адказаў на нечаканыя пытанні і г.д. Па выніках двух іспытаў студэнтам былі ўручаны сертыфікаты ўдзельнікаў алімпіяды, дыпломы і памятныя падарункі.

Прыемна адзначыць, што дыпломам другой ступені ўзнагароджана студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта А. Паладава. Студэнткі Д. Паладава і Г. Суўханава (1 курс філалагічнага факультэта) атрымалі дыпломы трэцяй ступені.

Ад усёй душы віншуем пераможцаў і жадаем іншым удзельнікам алімпіяды пранесці любоў да рускай мовы праз усё жыццё.

У наступным годзе алімпіяда адбудзецца на базе Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна.

Выкладчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Т.Я. Лаеўская



фото фото
фото фото
фото фото

Дадатковая інфармацыя