Бессмяротныя песні
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.05.2019 08:40
Замежныя студэнты выконвалі песні, танцы, вершы, якія прагучалі шмат гадоў таму назад на франтах вайны і дапамагалі салдатам выжываць.
Выступленне студэнтаў нашага ўніверсітэта не пакінула абыякавым усіх, хто быў у зале. Анагуль Артыкава, магістрант факультэта фізічнай культуры, і Ірына Ляшэнка, студэнтка факультэта фізічнай культуры, выканалі танец “Кадрыль”, Істам Араеў, студэнт філалагічнага факультэта, і Андрэй Ляшук, студэнт фізіка-інжынернага факультэта, выканалі песню “Пілоты”. Ім апладзіравалі ўсе гледачы, якія знаходзіліся ў зале.
Дзень Перамогі – гэта свята, якое звязвае ўсе пакаленні, перапаўняючы сэрцы тых нямногіх, хто застаўся ў жывых, ветэранаў і іх нашчадкаў радасцю і гонарам за сваю Радзіму.