Асновы бяспекі жыццядзейнасці

Асновы бяспекі жыццядзейнасці

Фото

Праблема бяспекі жыццядзейнасці чалавека ў сучасных умовах – адна з самых актуальных.

У сувязі з гэтым на базе інтэрната № 1 адбылася інфармацыйная сустрэча са старшым інспектарам ДПС АГАІ Мазырскага РАУС Дзеркачом Д.М., які расказаў пра пагібель і траўматызм пешаходаў на дарогах Гомельскай вобласці, паколькі дадзеная праблема застаецца актуальнай. У апошні час павялічылася колькасць наездаў на пешаходаў і, як паказвае аналіз дарожна-транспартных здарэнняў, дадзены від ДТП з’яўляецца самым распаўсюджаным відам.

Гэта звязана з ігнараваннем элементарных правілаў паводзінаў на дарозе:

– пераход на неўстаноўленым месцы;

– выхад на забараняльны сігнал светлафора;

– нечаканае з’яўленне на дарозе з-за збудаванняў, дрэў, транспартных сродкаў;

– рух па краі праезжай часткі ў цёмны час сутак без флікераў.

фото фото
 

Дадатковая інфармацыя