Прафарыентацыйная сустрэча ў ДУА “Гімназія імя Янкі Купалы”

Прафарыентацыйная сустрэча ў ДУА “Гімназія імя Янкі Купалы”

ПРОФОРИЕНТАЦИОННАЯ ВСТРЕЧА В ГУО «ГИМНАЗИЯ ИМЕНИ Я. КУПАЛЫ»

Адным з важных накірункаў дзейнасці кафедры педагогікі і псіхалогіі з’яўляецца прафарыентацыйная работа.

4 красавіка на базе філіяла кафедры ў ДУА “Гімназія імя Янкі Купалы” адбылася прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі 9 класаў. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт І.У. Журлова, загадчык філіяла кафедры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт С. І. Жураўлёва, загадчык філіяла кафедры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт А.С. Астрэйка, старшыя выкладчыкі кафедры педагогікі і псіхалогіі І.А. Карповіч, А.П. Пазняк, Л.В. Цалка, А.П. Дыгун.

Старшакласнікі прагледзелі відэаролік аб УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, даведаліся пра гісторыю ўніверсітэта, умовы паступлення і навучання ў ім. Навучэнцам прадэманстравалі мультымедыйную прэзентацыю факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі. Вялікую цікавасць выклікала ў гімназістаў педагагічная віктарына. У ходзе інтэрв’ю намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Маслава Валянціна Аляксееўна і настаўнік фізікі Мышкоўская Антаніна Пятроўна падзяліліся сваім вопытам выбару прафесіі. Прафарыентацыйнае мерапрыемства суправаджалася распаўсюджваннем інфармацыйных матэрыялаў пра факультэт, актуальныя педагагічныя спецыяльнасці ўніверсітэта (візітоўкі, буклеты).

Паважаныя выпускнікі, запрашаем Вас атрымаць веды, прафесійныя навыкі ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”!

 

Загадчык філіяла кафедры педагогікі і псіхалогіі,

кандыдат філалагічных навук, дацэнт С.І. Жураўлёва

фото фото
фото фото
фото фото
фото
 

Дадатковая інфармацыя