Бяспечнае дзяцінства

Бяспечнае дзяцінства

4 красавіка 2019 года кафедрай педагогікі і псіхалогіі сумесна з аддзелам адукацыі Мазырскага райвыканкама праведзены абласны семінар-практыкум “Сучасныя тэхналогіі фарміравання бяспечных паводзінаў і папярэджання траўматызму ва ўмовах кластарнага ўзаемадзеяння: установа дашкольнай адукацыі – установа агульнай сярэдняй адукацыі – універсітэт”.

Мэтавая аўдыторыя: спецыялісты ўстаноў дашкольнай адукацыі, настаўнікі ЗБЖ школ г. Мазыра, выкладчыкі ўніверсітэта, аспіранты, магістранты, студэнты, слухачы ФПК і ПК, прадстаўнікі МНС, ТВВОДу. Была прадстаўлена выстава дыдактычных дапаможнікаў і гульнёвых модуляў, прэзентаваны матэрыялы прызёраў раённага фестывалю “Бяспечнае дзяцінства”.

Падведзены вынікі работы цэнтраў забеспячэння асноў бяспечнай жыццядзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі г. Мазыра і Мазырскага раёна. Пазначаны шляхі далейшай інтэграцыі адукацыйных намаганняў ва ўмовах сацыяльнага партнёрства і кластарнага ўзаемадзеяння.

фото фото
фото фото
фото фото
 

Дадатковая інфармацыя