Навукова-метадычны семінар “Адраджэнне беларускіх народных рамёстваў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”

Навукова-метадычны семінар “Адраджэнне беларускіх народных рамёстваў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”

Удзельнікамі семінара, у ліку якіх былі педагогі дадатковай адукацыі з Мазырскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Калінкавічы, а таксама педагогі працоўнага навучання сярэдніх школ г. Мазыра, былі прадстаўлены наступныя цікавыя даклады:

Традыцыі беларускага народа: шлях праз стагоддзі (к. п. н., дацэнт А.С. Астрэйка);

Гісторыя развіцця палескіх народных мастацкіх промыслаў (мастак Мазырскай фабрыкі мастацкіх вырабаў Н.А. Марціновіч);

Фарміраванне гатоўнасці да выкладання народных промыслаў у студэнтаў тэхнолага-біялагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна (намеснік дэкана факультэта па навуковай рабоце, к. п. н. А.У. Ціханава;

Школьны музейны пакой як фактар фарміравання нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў (педагог ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Калінкавічы” А.В. Мяцельская);

Вывучэнне і адраджэнне культурнай спадчыны беларускага народа на занятках гуртка “Палескія сувеніры” (педагог ДУА “Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” А.М. Лазюк);

Саломапляценне як від беларускіх народных промыслаў: гісторыя і сучаснасць (педагог ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Калінкавічы” Н.А. Гаркуша).

Загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі, кіраўнік Цэнтра педагагічных тэхналогій, к. п. н., дацэнт І.У. Журлова падвяла вынікі семінара ў выглядзе круглага стала, у ходзе якога госці з устаноў адукацыі г. Мазыра і г. Калінкавічы выказалі ўдзячнасць за прафесійныя рэкамендацыі і творчыя ідэі, з якімі яны пазнаёміліся.

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя