Вучэбна-метадычны семінар “Шлях у навуку” на фізіка-інжынерным факультэце

Вучэбна-метадычны семінар “Шлях у навуку” на фізіка-інжынерным факультэце

Вялікую цікавасць удзельнікаў семінара выклікала даследчай работа “Батарэйка з гародніны і садавіны”, выкананая пад яе кіраўніцтвам. З даследчай работай “Разлік удзельнай цеплыні плаўлення” пазнаёміла навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 14 г. Мазыра” М. Краўчанка, навуковым кансультантам якой з’яўляецца кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры фізікі і матэматыкі Т.В. Мікалаенка. Студэнт 3 курса фізіка-інжынернага факультэта М.М. Тамашэвіч расказаў пра аўтарскі даследчы праект “Выдалены сэрвіс праграмнага забеспячэння смарфонаў Android blog Support Team”, які быў прадстаўлены на рэспубліканскім конкурсе “100 ідэй для Беларусі” ад горада Мазыра. Навучэнцаў ліцэяў і каледжаў зацікавіў даследчы праект “Распрацоўка абарончых саставаў для будаўнічых канструкцый”, прадстаўлены старшым выкладчыкам кафедры інжынерна-педагагічнай адукацыі У.П. Дубадзелам.

Прадстаўнікі ДУ “Мазырскі раённы вучэбна-метадычны цэнтр”, па просьбе якіх быў арганізаваны семінар, выказалі ўдзячнасць універсітэту, адзначыўшы высокі ўзровень яго падрыхтоўкі і правядзення.

 

 

Дадатковая інфармацыя