Навучальны семінар-практыкум “Лідэрства і кіраўніцтва”

Навучальны семінар-практыкум “Лідэрства і кіраўніцтва”

Обучающий семинар-практикум Лидерство и руководство

19 снежня 2018 года студэнты нашага ўніверсітэта, якія знаходзяцца ў перспектыўным кадравым рэзерве Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, прынялі ўдзел у навучальным семінары-практыкуме “Лідэрства і кіраўніцтва”, што праходзіў на базе Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў, галоўны ўрач абласнога клінічнага шпіталя інвалідаў Айчыннай вайны Алег Іванцоў, першы сакратар абласнога камітэта ГА “БРСМ” Ігар Завалей, старшы выкладчык факультэта псіхалогіі і педагогікі ГДУ імя Францыска Скарыны Людміла Гарадзецкая.

Семінар адбыўся ў форме жывога дыялогу: аўдыторыя задавала пытанні, дакладчыкі дзяліліся асабістым вопытам кіраўнічай работы, жыццёвымі прыкладамі, парадамі. Цэнтрам абмеркавання быў феномен лідэрства – аспект псіхалогіі, якія хвалюе многіх вучоных. Як знайсці і выхаваць паспяховага кіраўніка? Хто менавіта становіцца лідэрам, чаму гэта адбываецца? Як выпрацаваць і развіваць лідэрскія якасці? Якія асноўныя правілы паводзінаў кіраўніка? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні разам шукалі ўдзельнікі сустрэчы.

Важным пунктам семінара стаў візіт на машынабудаўнічы холдынг “Гомсельмаш”, дзе студэнты на свае вочы ўбачылі, як арганізавана работа на маштабным, градаўтваральным прадпрыемстве (для артыкула выкарыстаны матэрыялы з крыніцы: http://gp.by).


фото фото
фото фото
 

Дадатковая інфармацыя