Навагодняя дабрачынная акцыя “Святло дабрыні” для выхаванцаў Мазырскага раённага Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

Навагодняя дабрачынная акцыя “Святло дабрыні” для выхаванцаў Мазырскага раённага Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

Новогодняя благотворительная акция «Свет добра»

20.12.2018 у межах Рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” студэнты-валанцёры філалагічнага факультэта наведалі Мазырскі раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і прынялі ўдзел у Навагоднім агеньчыку “Дыскатэка 80-х”. Выхаванцы цэнтра і студэнты факультэта стварылі для ўсіх прысутных настрой навагодняй казкі і чараўніцтва. У зале панавала духоўная атмасфера адзінства педагогаў і дзяцей.

Навагоднія віншаванні прагучалі ад намесніка Старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Ф.Ф. Галюка, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама Л.С. Клепчуковай, намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна І.Л. Судзібор, кіраўнікоў прадпрыемстваў горада.

Адміністрацыя ДУА ЦКРНіР выказала ўдзячнасць студэнтам і выкладчыкам філалагічнага факультэта за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні дабрачынных навагодніх акцый і рэалізацыю адукацыйнага праекта “Святло дабрыні” для выхаванцаў цэнтра.

Будзем дарыць дабрыню сябрам!

 

І.Л. Судзібор, намеснік дэкана

па выхаваўчай рабоце

філалагічнага факультэта

фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
 

Дадатковая інфармацыя