Ёлка-фэст – 2018

Ёлка-фэст – 2018

ЁЛКА-ФЭСТ 2018

Прыход Новага года заўсёды натхняе, абяцае многа падарункаў і прыемных эмоцый. У гэты час мы можам з палёгкай адчуць сябе героямі казкі, узгадаць дзяцінства і зноў паверыць у Дзеда Мароза і Снягурачку.

Па ініцыятыве студэнцкага самакіравання інтэрнатаў універсітэта і аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю 20 снежня адбыўся агляд-конкурс дэкаратыўна-прыкладной і мастацкай творчасці “Ёлка-фэст – 2018”, у якім прынялі ўдзел самыя таленавітыя, эксцэнтрычныя і крэатыўныя студэнты, што пражываюць у інтэрнатах № 1, № 2 і № 3. Кожная каманда прэзентавала навагоднюю ёлку, прадставіла арыгінальную сюжэтна-гульнёвую праграму, прадэманстравала такім чынам свае сцэнічныя таленты і маладзёжны імпэт.

У намінацыі “Лепшыя Дзед Мароз і Снягурачка” перамогу атрымала каманда інтэрната № 3, у намінацыі “Лепшая сюжэтна-гульнёвая праграма” перамагла каманда інтэрната № 2 і ў намінацыі “Лепшая навагодняя ёлка” першай была каманда інтэрната № 1.

Кожная каманда была ўзнагароджана салодкімі падарункамі ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў.

Віншуем пераможцаў!

фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото
 

Дадатковая інфармацыя