Універсітэцкая субота

Універсітэцкая субота

15 снежня 2018 г. у межах асветніцка-адукацыйнага і прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы” кафедрай беларускай і рускай філалогіі было арганізавана і праведзена мерапрыемства “Руская мова і літаратура ў сучаснай сацыякультурнай прасторы” для абітурыентаў 2019 г. і навучэнцаў старэйшых класаў.

Праводзіла мерапрыемства кандыдат педагагічных навук, загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Таццяна Мікалаеўна Чэчка. Ва “Універсітэцкай субоце” прымалі ўдзел намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Ірына Леанідаўна Судзібор і кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі Вольга Уладзіміраўна Сергушкова.

Мерапрыемства наведалі 64 навучэнцы 10-х і 11-х класаў устаноў адукацыі г. Мазыра і г. Калінкавічы: ДУА “Гімназія імя Я. Купалы”, ДУА СШ № 7, ДУА СШ № 5, ДУА СШ № 2, ДУА СШ № 8, ДУА СШ № 1, ДУА СШ № 6 г. Мазыра, ДУА “Гімназія горада Калінкавічы”, ДУА СШ № 7 г. Калінкавічы.

З уступным словам да абітурыентаў звярнулася намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Ірына Леанідаўна Судзібор, якая пазнаёміла з усімі спецыяльнасцямі філалагічнага факультэта, расказала пра гісторыю ўзнікнення і развіцця факультэта, падкрэсліўшы знакавыя падзеі яго жыцця, а таксама пра магчымасці рэалізацыі творчых здольнасцей студэнтаў, іх актыўны ўдзел у маладзёжным жыцці ўніверсітэта, горада, вобласці і рэспублікі.

Пра спецыяльнасць “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)” расказала загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Таццяна Мікалаеўна Чэчка, якая звярнула асаблівую ўвагу на прыярытэтнасць і важнасць дадзенай спецыяльнасці, на яе актуальнасць і запатрабаванасць у далейшай прафесійнай дзейнасці не толькі ў адукацыйнай сферы, але і ў СМІ, органах кіравання, установах культуры.

Выступленні суправаджаліся прэзентацыяй, якая адлюстроўвала ключавыя моманты работы філалагічнага факультэта і кафедры беларускай і рускай філалогіі.

Фінальным акордам мерапрыемства стала выступленне каманды “Крок наперад”, якая складалася са студэнтаў 1 курса 1 групы філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”, што наглядна прадэманстравалі крэатыўнасць, знаходлівасць, добры густ і пачуццё гумару. Студэнты прадставілі свой відэаролік, спявалі, танцавалі, жартавалі. Выдатныя здольнасці паказалі Куземка Лада, Інкаўцова Аліна, Жамойдзік Дар’я, Каралёнак Ілля, Навуменка Вікторыя, Іванова Наталля. Асаблівы інтарэс у навучэнцаў і абітурыентаў выклікала выступленне студэнтаў з сонечнага Туркменістана – Какабаевай Газел і Азбекбаева Атанепеса, якія выканалі нацыянальны туркменскі танец.

У падрыхтоўцы студэнцкіх нумароў прымалі ўдзел куратар групы Вольга Уладзіміраўна Сергушкова і загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Таццяна Мікалаеўна Чэчка.

Затым сустрэча прадоўжылася ў Цэнтры русістыкі, дзе навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй яго ўзнікнення, асноўнымі накірункамі работы, а таксама з цудоўнымі выставачнымі кнігамі, прысвечанымі мастацтву, культуры, сусветнай гісторыі і інш.

З асаблівай эмацыяльнасцю прагучала выступленне студэнткі 4 курса філалагічнага факультэта (спецыяльнасць “Руская мова і літаратура”), стыпендыяткі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў Ксеніі Катрук. У арыгінальным маналогу Ксенія падкрэсліла, што займацца філалогіяй у сучасным свеце – не толькі важна і цікава, але і модна, і прэстыжна.

У цэлым сумесная сустрэча абітурыентаў з выкладчыкамі кафедры беларускай і рускай філалогіі і студэнтамі філалагічнага факультэта аказалася карыснай. Мерапрыемства праходзіла ў добразычлівай, сяброўскай абстаноўцы, заахвочваючы навучэнцаў да атрымання неабходнай інфармацыі. Загадчык кафедры не толькі расказала пра важнейшыя складнікі працэсу навучання на факультэце, але і адзначыла, што менавіта філалагічная адукацыя садзейнічае фарміраванню моцнай моўнай асобы і дазваляе абітурыентам у будучыні рэалізоўваць сябе ў розных сферах грамадскага і духоўнага жыцця нашай дзяржавы.

Кожны з прысутных здолеў пераканацца ў тым, што філалогія – гэта займальная справа, вечны пошук, натхненне, пастаяннае развіццё, а значыць, – гарантыя будучыні!

Паважаныя абітурыенты 2019 года! Запрашаем на філалагічны факультэт!

 

Дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі

В.У. Сергушкова

фото фото
фото фото
фото фото
фото фото
фото

Выступления сопровождались презентацией, отражавшей ключевые моменты работы филологического факультета и кафедры белорусской и русской филологии.

Финальным аккордом мероприятия стало выступление команды «Шаг вперёд», состоящей из студентов 1 курса 1 группы филологического факультета специальности «Русский язык и литература. Иностранный язык (английский)», наглядно продемонстрировавших креативность, находчивость, хороший вкус и чувство юмора. Студенты представили свой видеоролик, пели, танцевали, шутили. Незаурядные способности показали Куземко Лада, Инковцова Алина, Жамойдик Дарья, Королёнок Илья, Науменко Виктория, Иванова Наталья. Особый интерес у учащихся и абитуриентов вызвало выступление студентов из солнечного Туркменистана – Какабаевой Гозел и Озбекбаева Атанепеса, которые исполнили национальный туркменский танец.

В подготовке студенческих номеров принимали участие куратор группы Ольга Владимировна Сергушкова и заведующий кафедрой белорусской и русской филологии Татьяна Николаевна Чечко.

Затем встреча продолжилась в Центре русистики, где учащиеся познакомились с историей его возникновения, основными направлениями работы, а также с великолепными выставочными книгами, посвященными искусству, культуре, всемирной истории и др.

С особой эмоциональностью прозвучало выступление студентки 4 курса филологического факультета (специальность «Русский язык и литература»), обладателя стипендии Специального фонда Президента Республики Беларусь по социальной поддержке одаренных учащихся и студентов Ксении Катрюк. В оригинальном монологе Ксения подчеркнула, что заниматься филологией в современном мире ¬¬¬¬не только важно и интересно, но и модно и престижно.

В целом совместная встреча абитуриентов с преподавателями кафедры белорусской и русской филологии и студентами филологического факультета оказалась полезной. Мероприятие проходило в благоприятной, дружеской обстановке, располагая учащихся к получению необходимой информации. Заведующий кафедрой не только рассказала о важнейших составляющих процесса обучения на факультете, но и отметила, что именно филологическое образование способствует формированию сильной языковой личности и позволит абитуриентам в будущем реализовать себя в различных сферах общественной и духовной жизни нашего государства.

Так или иначе каждый из присутствующих мог еще раз убедиться в том, что филология – это увлекательное занятие, вечный поиск, вдохновение, постоянное развитие, а значит, – гарантия будущего!

Уважаемые абитуриенты 2019 года! Приглашаем на филологический факультет!

Доцент кафедры белорусской и русской филологии О.В. Сергушкова

Дадатковая інфармацыя