Галоўная

Галоўная Навіны

Вырашэнне канфліктных сітуацый у студэнцкім калектыве

konf

На сённяшні дзень кожны чалавек можа сутыкнуцца з рознымі поглядамі, перакананнямі і інтарэсамі людзей, якія яго акаляюць. Такія супярэчнасці прыводзяць да ўзнікнення канфліктных сітуацый. Не з’яўляецца выключэннем і студэнцкае жыццё, у якім часта ўзнікаюць міжасабовыя канфлікты, што прыводзяць да негатыўных вынікаў.

Падрабязней...

Метадычны семінар “Сучасныя мадэлі ў выкладанні замежных моў”

19-04-01

13 красавіка 2016 года на базе ДУА “Гімназія г. Калінкавічы” кафедрай англійскай мовы і МВЗМ быў праведзены метадычны семінар “Сучасныя мадэлі ў выкладанні замежных моў”.

Мэта семінара заключалася ў пошуку новых, найбольш рацыянальных метадаў навучання і ўдасканальвання на гэтай аснове вучэбна-выхаваўчага працэсу, а таксама ў абмене педагагічным вопытам.

Семінар пачаўся з уступнага слова загадчыка філіяла кафедры англійскай мовы і МВЗМ на базе ДУА “Гімназія г. Калінкавічы” старшага выкладчыка Кавалевіч Ірыны Алегаўны, якая выказалася аб важнасці і неабходнасці ўдасканальвання метадаў і прыёмаў навучання замежным мовам і іх адпаведнасці абазначаным у адукацыйных стандартах прыярытэтам.

Падрабязней...

Першыя крокі ў навуку ў рамках “Універсітэцкай суботы”

18-04-1

16 красавіка ў рамках прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкая субота” навукова-даследчым сектарам, аддзелам інфармацыйных тэхналогій і інавацыйнай дзейнасці, аддзелам міжнародных сувязей праведзена мерапрыемства “Моладзь. Навука. Інавацыі: Беларусь і замежжа”, у якім прынялі актыўны ўдзел навучэнцы 8–11 класаў школ Мазырскага раёна (больш за 120 чалавек) і, бясспрэчна, студэнты УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

Падрабязней...

Навукова-метадычны семінар “Першыя крокі ў навуку”

25042016-1-2
 

20 красавіка кафедра нямецкай мовы і МВЗМ правяла ў рамках навуковых мерапрыемстваў Тыдня маладзёжнай навукі і ХХІІІ Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Ад ідэі – да інавацыі” навукова-метадычны семінар “Першыя крокі ў навуку”.

Падрабязней...

«Я угрюмый и упрямый зодчий храма, восстающего во мгле…»: да юбілею М.С. Гумілёва

14042016-1-1

08.04.2016 на філалагічным факультэце адбылося адкрыццё Тэатральнай студыі імя М.С. Гумілёва. 15 красавіка мы адзначаем 130-годдзе з дня нараджэння яркага прадстаўніка паэзіі сярэбранага стагоддзя, заснавальніка рускага акмеізму, літаратурнага крытыка, перакладчыка, вандроўніка, бліскучага рускага афіцэра, кавалера ордэна Святога Георгія, паэта трагічнага лёсу Мікалая Сцяпанавіча Гумілёва.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя