Галоўная

Галоўная Навіны

Быць здаровым – гэта прэстыжна!

13042016-2-1

З 4 па 8 красавіка ў рамках Сусветнага дня здароўя ва ўніверсітэце быў праведзены Тыдзень здаровага ладу жыцця. На ўсіх факультэтах былі праведзены куратарскія і інфармацыйныя гадзіны “Быць здаровым – гэта здорава”. У мэтах выхавання ў студэнцкай моладзі беражлівых адносінаў да здароўя супрацоўнікамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы быў наладжаны шэраг мерапрыемстваў.

Падрабязней...

Універсітэцкая субота на факультэце фізічнай культуры

06-04На факультэце фізічнай культуры 9 красавіка 2016 года ў рамках прафарыентацыйнай работы было праведзена мерапрыемства “Універсітэцкая субота”, у якім прынялі ўдзел навучэнцы школ, бацькі, настаўнікі.


Прысутныя (больш за 120 чалавек) змаглі атрымаць інфармацыю аб гісторыі развіцця факультэта, сустрэліся з выкладчыцкім складам і студэнтамі, паглыбіліся ва ўніверсітэцкі асяродак.

Падрабязней...

Свята смаку і прыгажосці

11042016-3-1У адпаведнасці з графікам правядзення адкрытых заняткаў на кафедры працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва 07.04.2016 адкрытыя лабараторныя заняткі праводзіла асістэнт Карась Святлана Іванаўна. Заняткі праводзіліся па адной з аблюбаваных многімі студэнтамі тэхнолага-біялагічнага факультэта вучэбнай дысцыпліне “Тэхналогія прыгатавання ежы”. Выпускнікі, у прыватнасці студэнты 2 групы 5 курса, сталі асноўнымі дзеючымі асобамі гэтых заняткаў, вывучалі спосабы афармлення кандытарскіх вырабаў з цеста.
 

Падрабязней...

Прафесійныя кадры – моцная эканоміка

10042016-1-430 сакавіка ў нашым універсітэце ў рамках правядзення абласнога Дня рэзервіста быў праведзены практыка-арыентаваны псіхалагічны семінар з элементамі трэнінгавых заняткаў для кіраўнікоў аграпрамысловага комплекса Гомельскай вобласці, якія знаходзяцца ў рэзерве кіраўнічых кадраў, уключаных у кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы, на замяшчэнне пасад першых намеснікаў старшыні – начальнікаў упраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў.

Падрабязней...

Веды + Творчасць + Калектыў + Маладосць = ДіПА

06042016-2-19Пад такім дэвізам у вучэбным конкурсе № 3 МДПУ імя І.П. Шамякіна 26 сакавіка 2016 года адбылася “Універсітэцкая субота” на факультэце дашкольнай і пачатковай адукацыі. Мерапрыемства пачалося з выступлення намесніка дэкана па навуковай рабоце Асташовай А.М., якая пазнаёміла абітурыентаў з гісторыяй факультэта. Старонкамі з творчага жыцця факультэта падзялілася намеснік дэкана па ІВР Карповіч І.А. Увазе абітурыентаў студэнцкім актывам факультэта была прадстаўлена літаратурна-мастацкая кампазіцыя “ДіПА: гісторыя і сучаснасць”.
 

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя