Быць здаровым – гэта прэстыжна!

Быць здаровым – гэта прэстыжна!

13042016-2-1

З 4 па 8 красавіка ў рамках Сусветнага дня здароўя ва ўніверсітэце быў праведзены Тыдзень здаровага ладу жыцця. На ўсіх факультэтах былі праведзены куратарскія і інфармацыйныя гадзіны “Быць здаровым – гэта здорава”. У мэтах выхавання ў студэнцкай моладзі беражлівых адносінаў да здароўя супрацоўнікамі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы быў наладжаны шэраг мерапрыемстваў. 

4 красавіка адбылася сустрэча студэнтаў тэхнолага-біялагічнага факультэта з прадстаўніком Свята-Міхайлаўскага сабора клірыкам Іерэем Сергіем “Духоўнае развіццё сучаснай сям’і”. У ходзе сустрэчы былі разгледжаны пытанні значнасці духоўнага развіцця чалавека для маральнага станаўлення сям’і.

4 красавіка Мохан Марыя, студэнтка 5 курса факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі (старшыня студэнцкага актыву інтэрната № 3), правяла майстар-клас па шэйпінгу “У здаровым целе – здаровы дух” для студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах універсітэта. На майстар-класе быў прадстаўлены комплекс практыкаванняў па шэйпінгу, праведзена кансультацыя па здаровым харчаванні. У канцы заняткаў усе студэнты атрымалі буклеты “Правільнае харчаванне – залог здароўя” і склалі рацыён збалансаванай ежы на 1 дзень.

5 красавіка арганізаваны круглы стол “Здаровая сям’я – шчаслівая сям’я” для студэнтаў факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, на якім урач-гінеколаг Сімановіч Т.А. закранула праблематыку ранняга палавога жыцця, расказала пра шкоду алкаголю, наркотыкаў і табакурэння для жаночага здароўя. Таксама ў форме дыялога студэнты абмеркавалі са спецыялістам пытанні ў сферы жаночага рэпрадуктыўнага здароўя, якія іх цікавілі.

7 красавіка педагогам-псіхолагам Дзеравянка Г.Ю. былі праведзены заняткі з элементамі трэнінгу “Гендэр у нашым жыцці” са студэнтамі факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, на якіх студэнты пазнаёміліся з паняццямі “гендэр”, “гендэрныя ролі”, “гендэрныя стэрэатыпы”, “гендэрная дыскрымінацыя” і інш.

7 красавіка адбылася інфасесія “Сёння быць здаровым – гэта модна і прэстыжна!”, арганізаваная студэнтамі-валанцёрамі філалагічнага факультэта Сініцкай Ілонай і Латышавым Кірылам, на якой была асветлена праблема алкагалізму ў падлеткавым і юнацкім узросце.

Мерапрыемствы былі праведзены з мэтай фарміравання ў студэнцкай моладзі актыўнай жыццёвай пазіцыі.

13042016-2-2 13042016-2-3 13042016-2-4

 

Дадатковая інфармацыя