Свята смаку і прыгажосці

Свята смаку і прыгажосці

11042016-3-1У адпаведнасці з графікам правядзення адкрытых заняткаў на кафедры працоўнага навучання і выяўленчага мастацтва 07.04.2016 адкрытыя лабараторныя заняткі праводзіла асістэнт Карась Святлана Іванаўна. Заняткі праводзіліся па адной з аблюбаваных многімі студэнтамі тэхнолага-біялагічнага факультэта вучэбнай дысцыпліне “Тэхналогія прыгатавання ежы”. Выпускнікі, у прыватнасці студэнты 2 групы 5 курса, сталі асноўнымі дзеючымі асобамі гэтых заняткаў, вывучалі спосабы афармлення кандытарскіх вырабаў з цеста.
Дадзеныя лабараторныя заняткі сталі не проста адным з відаў вучэбнай дзейнасці, яны дазволілі студэнтам даведацца пра многае новае, а таксама навучыцца нетрадыцыйным прыёмам кандытарскага майстэрства, праявіць свае мастацкія ўменні, талент і творчыя здольнасці. Іх вучэбная работа на дзве гадзіны ператварылася ў свята смаку і прыгажосці, а вучэбная лабараторыя нагадвала творчую пляцоўку.
У рамках заняткаў студэнты пазнаёміліся з асноўнымі паўфабрыкатамі-аздабленнямі для афармлення мучных кандытарскіх вырабаў (разнастайныя кандытарскія пасыпкі, шакалад, марцыпанавая маса, жэле, мастыка, пралінэ, карамель, штрэйзель, цукровая глазура, маршамелоу і інш.), сучаснымі спосабамі ўпрыгожвання кандытарскіх вырабаў з цеста. Прадстаўленыя на занятках інфармацыйныя матэрыялы суправаджаліся мультымедыйнымі прэзентацыямі, што дазволіла не толькі візуалізаваць вучэбны матэрыял, але і рацыянальна выкарыстаць вучэбны час, матываваць студэнтаў на выкананне практычнай работы.
Практычная работа выконвалася студэнтамі з асаблівай цікавасцю, паколькі патрабавала не толькі выкарыстання новага матэрыялу, але і творчага падыходу. Студэнты выпякалі пячэнне і ўпрыгожвалі яго шакаладам і каляровай цукровай глазурай, якую падрыхтавалі самастойна. Вынікі практычнай работы парадавалі ўсіх: і студэнтаў, і гасцей адкрытых заняткаў. Прыгатаванае яркае пячэнне можа і ўпрыгожыць святочны стол, і быць выкарыстана ў якасці салодкага падарунка  альбо сувеніра ручной работы да розных святаў, што вельмі папулярна на сённяшні дзень.
Неабходна адзначыць, што мэта заняткаў была дасягнута, акрамя таго, мы спадзяемся, што набытыя веды і ўменні стануць каштоўным прафесійным вопытам будучых спецыялістаў і будуць карыснымі для іх у паўсядзённым жыцці і творчай дзейнасці.
11042016-3-2 11042016-3-3 11042016-3-4
11042016-3-9 11042016-3-10 11042016-3-11
11042016-3-8 11042016-3-7 11042016-3-8
 
 
 
 

Дадатковая інфармацыя