Універсітэцкая субота на факультэце фізічнай культуры

Універсітэцкая субота на факультэце фізічнай культуры

06-04

На факультэце фізічнай культуры 9 красавіка 2016 года ў рамках прафарыентацыйнай работы было праведзена мерапрыемства “Універсітэцкая субота”, у якім прынялі ўдзел навучэнцы школ, бацькі, настаўнікі.


Прысутныя (больш за 120 чалавек) змаглі атрымаць інфармацыю аб гісторыі развіцця факультэта, сустрэліся з выкладчыцкім складам і студэнтамі, паглыбіліся ва ўніверсітэцкі асяродак.

Дэкан факультэта Блоцкі С.М. расказаў аб рэгіянальнай сістэме бесперапыннай прафесійнай адукацыі на факультэце фізічнай культуры.

Таксама ўвазе ўсіх прысутных былі прадстаўлены:
–    выступленне агітбрыгады “Гарачыя сэрцы” пад кіраўніцтвам нам. дэкана па выхаваўчай рабоце Будкоўскага В.М.;
–    семінары-практыкумы на розную тэматыку, праведзеныя вядучымі выкладчыкамі факультэта;
–    экспрэс-віктарына “Вясёлка здароўя”;
–    майстар-класы “Тэорыя і методыка навучання абранаму віду спорту”, “Гадзіна футбола”.

Універсітэцкая субота на факультэце фізічнай культуры прайшла на даволі арганізаваным узроўні, абітурыенты атрымалі новыя веды аб факультэце і здолелі самавызначыцца ў сваім далейшым выбары.
 
09-04-1 09-04-2
09-04-3 09-04-4
09-04-5 09-04-7 09-04-10
09-04-6 09-04-8
09-04-11 09-04-9

 

 

Дадатковая інфармацыя