Галоўная

Галоўная Навіны

Млын моды – 2016: мы ў фінале!

06042016-1-1У сакавіку 2016 года ў Гомелі на базе абласнога Дома навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі адбыўся рэгіянальны адборачны этап-тур “Увасабленне” ХХV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды – 2016”, у якім прымалі ўдзел дызайнеры горада Гомеля і Гомельскай вобласці.
 
 
 
 

Падрабязней...

Універсітэцкая субота на філалагічным факультэце

02.04.2016 гасцямі філалагічнага факультэта сталі навучэнцы і настаўнікі школ горада Мазыра, Мазырскага раёна і горада Калінкавічы. Старшакласнікі пазнаёміліся з гісторыяй і перспектывамі развіцця факультэта, сустрэліся з вядучымі выкладчыкамі і студэнцкім актывам. Іх увазе былі прадстаўлены розныя накірункі дзейнасці факультэта: лекцыі-прэзентацыі, семінары, майстар-класы, віктарыны па вучэбных прадметах, творчыя праекты.

Падрабязней...

«Славяне, вам светлая слава…»: Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі на філалагічным факультэце

040420016

Ах, дорога от Москвы до Минска,
Ниточка надежды на единство.
Ты одна сегодня – без границ.
Сохранись, родная, сохранись.

02.04.2016 на філалагічным факультэце адбылася Літаратурная гасціная, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Мерапрыемства аб’яднала студэнтаў спецыяльнасцей “Руская мова і літаратура”, “Беларуская мова і літаратура”, “Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура” агульнай ідэяй: славянскае брацтва даражэй за багацце.

Падрабязней...

Віншуем з І месцам!

31-03-1

Віншуем каманду тэхнолага-біялагічнага факультэта “Жыць так здорава!” з перамогай у агульнаўніверсітэцкім конкурсе агітбрыгад “Моладзь – за здароўе!”. Конкурс, які ўжо стаў традыцыйным, накіраваны на фарміраванне ў моладзі актыўнай жыццёвай пазіцыі, каштоўнасных адносінаў да свайго здароўя і адказнасці за свае ўчынкі і паводзіны. Неабходна адзначыць, што каманда тэхнолага-біялагічнага факультэта складалася з прадстаўнікоў як старэйшых, так і малодшых курсаў.

Падрабязней...

Каралева Вясна – 2016

31-03-01

24 сакавіка ў гарадскім цэнтры культуры г. Гомеля адбыўся рэгіянальны этап міжнароднага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна – 2016” сярод навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў Гомельскай вобласці.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя