Прафесійныя кадры – моцная эканоміка

Прафесійныя кадры – моцная эканоміка

10042016-1-430 сакавіка ў нашым універсітэце ў рамках правядзення абласнога Дня рэзервіста быў праведзены практыка-арыентаваны псіхалагічны семінар з элементамі трэнінгавых заняткаў для кіраўнікоў аграпрамысловага комплекса Гомельскай вобласці, якія знаходзяцца ў рэзерве кіраўнічых кадраў, уключаных у кадравы рэестр Кіраўніка дзяржавы, на замяшчэнне пасад першых намеснікаў старшыні – начальнікаў упраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў.Падрыхтавала і правяла дадзенае мерапрыемства загадчык кафедры псіхалогіі і педагогікі прафесійнага навучання, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Калеснічэнка Алена Аляксееўна. У ходзе работы семінара-практыкума былі праведзены псіхалагічныя трэнінгі па наступных тэмах: “Якасці паспяховага кіраўніка”, “Правілы паводзінаў кіраўніка ў канфліктных сітуацыях”, “Захаванне псіхалагічнага здароўя кіраўніка”, “Папярэджанне эмацыянальнага выпальвання”.

У ходзе правядзення семінара-практыкума выкарыстоўваліся актыўныя формы работы, якія былі накіраваны на фарміраванне ў маладых кіраўнікоў АПК Гомельскай вобласці практычных псіхалагічных ведаў і ўменняў па псіхалогіі кіравання працоўным калектывам, выпрацоўцы ўменняў самарэгуляцыі эмацыянальнага стану, канструктыўных паводзінах у канфліктных сітуацыях, эфектыўнай матывіроўцы супрацоўнікаў. У ходзе сустрэчы была створана добразычлівая маральна-псіхалагічная абстаноўка, якая прадугледжвала шчырую размову і абмен вопытам паміж спецыялістамі розных сфер, духоўнае і прафесійнае ўзбагачэнне кожнага ўдзельніка трэнінгу.  Свабодныя зносіны, псіхалагічна-камфортная атмасфера, высокая прафесійная кампетэнтнасць выкладчыка – усё гэта актывізавала дзейнасць удзельнікаў трэнінгу, якія задавалі пытанні зыходзячы са сваёй практычнай дзейнасці. Пагэтаму многія практыкаванні трэнінгу будаваліся на апрацоўцы канкрэтных праблем, у чым прасочвалася прыкладное значэнне псіхалогіі ў галіне павышэння эфектыўнасці сельскай гаспадаркі і харчавання ў нашай краіне. Кіраўнічыя работнікі засталіся задаволеныя якасцю праведзенай з імі работы, а гэта важны паказчык дзейнасці спецыялістаў кафедры псіхалогіі і педагогікі прафесійнага навучання фізіка-інжынернага факультэта.
10042016-1-1 10042016-1-2 10042016-1-3
 

Дадатковая інфармацыя