Галоўная

Галоўная Навіны

Інтэграваны ўрок па тэме “Таямніцы звычайнай вады”

26-2

У рамках Тыдня студэнцкай навукі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, што праводзілася з 18.04.2016 па 22.04.2016 і ХХІІІ міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Ад ідэі – да інавацыі” на тэхнолага-біялагічным факультэце 18 красавіка быў арганізаваны і праведзены інтэграваны ўрок па тэме “Таямніцы звычайнай вады”, у якім прынялі ўдзел студэнты 2 курса 2 групы пад кіраўніцтвам кандыдата біялагічных навук, дацэнта Л.В. Старшыкавай. На ўроку былі разгледжаны ўласцівасці вады з пункту погляду розных галін навукі.

Падрабязней...

Чарнобыль. Жыццё пасля смерці

cher1Набліжаецца чорная, страшная дата – 26.04.2013. Прайшло ўжо трыццаць год з дня жахлівай катастрофы, якая расцэньваецца як буйнейшая ў сваім родзе за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі, катастрофы, вынікам якой стала тысяча смярцей і паніка сусветнага маштабу. Воблака, якое ўтварылася ад палаючага рэактара, разнесла бясконцае мноства радыяактыўных элементаў па большай частцы тэрыторыі Еўропы. Выкіды на месцы аварыі ператварылі Прыпяць у горад-прывід.

Падрабязней...

Рэспубліканская навуковая алімпіяда па педагогіцы

21 і 22 красавіка 2016 года ва УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” ўпершыню была арганізавана і праведзена Рэспубліканская навуковая алімпіяда па педагогіцы. Дадзенае мерапрыемства, арганізаванае ў рамках Дэкады студэнцкай навукі, з’яўлялася практычным увасабленнем канцэпцыі бесперапыннай педагагічнай адукацыі і аб’яднала навучэнцаў педагагічных класаў, студэнтаў І і ІІ ступеняў вышэйшай педагагічнай адукацыі і аспірантаў.

Падрабязней...

«Ад ідэі – да інавацыі - 2016»

innovation

21 красавіка 2016 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылася ХХІІІ Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Ад ідэі – да інавацыі - 2016”, суарганізатарамі якой выступілі ФДБАУ ВПА “Арэнбургскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт” (Расія), Какшатаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ш. Уаліханава (Казахстан), НАУ ВПА “Міжрэгіянальны інстытут эканомікі і права пры Міжпарламенцкай асамблеі ЕўрАзЭС” (Расія), ФДБАУ ВПА “Глазаўскі педагагічны інстытут імя В.Р. Караленка” (Удмурція).

Падрабязней...

Віншуем зборную каманду ўніверсітэта па лёгкаатлетычным кросе!

22-04-10

21 красавіка 2016 года ў г. Мазыры (лесапарк “Маладзёжны”) адбыліся фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды – 2016 па лёгкаатлетычным кросе.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 270 студэнтаў-спартсменаў з 25 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Па ўзроўні спартыўнай кваліфікацыі ў спаборніцтвах прымалі ўдзел: МС – 20 чал., КМС – 42 чал., І разрад – 62 чал., ІІ разрад – 126 чал.

Зборная каманда УА МДПУ імя І.П. Шамякіна заняла ІІ месца!

Віншуем!

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя