Інтэграваны ўрок па тэме “Таямніцы звычайнай вады”

Інтэграваны ўрок па тэме “Таямніцы звычайнай вады”

26-2

У рамках Тыдня студэнцкай навукі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, што праводзілася з 18.04.2016 па 22.04.2016 і ХХІІІ міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Ад ідэі – да інавацыі” на тэхнолага-біялагічным факультэце 18 красавіка быў арганізаваны і праведзены інтэграваны ўрок па тэме “Таямніцы звычайнай вады”, у якім прынялі ўдзел студэнты 2 курса 2 групы пад кіраўніцтвам кандыдата біялагічных навук, дацэнта Л.В. Старшыкавай. На ўроку былі разгледжаны ўласцівасці вады з пункту погляду розных галін навукі.

На сённяшні час 70% тэрыторыі нашай планеты пакрыта вадой. Пры гэтым вадой для піцця з’яўляецца толькі 1%. Вада – самае простае і звычайнае рэчыва на планеце. Але ў той жа час яна захоўвае ў сабе шмат таямніц. Яе да гэтага часу працягваюць вывучаць, знаходзячы ўсё больш цікавых дадзеных аб вадзе.

Студэнтамі былі апісаны ўласцівасці вады з пункту погляду такіх навук, як хімія, фізіка, біялогія, экалогія, біяхімія. Для раскрыцця таямніц вады яны паставілі шэраг пытанняў, на якія падчас урока атрымалі адказы. Напрыклад, аб узаемадзеянні вады з хімічнымі элементамі, раскрыцці яе фізічных уласцівасцей, важнасці вады для жывых арганізмаў і, нарэшце, высвятленні ролі вады ў паўсядзённым жыцці.

26-3

Дадатковая інфармацыя