Чарнобыль. Жыццё пасля смерці

Чарнобыль. Жыццё пасля смерці

Набліжаецца чорная, страшная дата – 26.04.2013. Прайшло ўжо трыццаць год з дня жахлівай катастрофы, якая расцэньваецца як буйнейшая ў сваім родзе за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі, катастрофы, вынікам якой стала тысяча смярцей і паніка сусветнага маштабу. Воблака, якое ўтварылася ад палаючага рэактара, разнесла бясконцае мноства радыяактыўных элементаў па большай частцы тэрыторыі Еўропы. Выкіды на месцы аварыі ператварылі Прыпяць у горад-прывід.

cher1

Чаму гэта адбылося? Што стала прычынай гэтай аварыі? Што ў гісторыі тых падзей праўда, а што хлусня? На ўсе гэтыя пытанні пастараліся адказаць студэнты 3 курса 1 групы філалагічнага факультэта на занятках па дыскурсіўнай практыцы ў Ірыны Мікалаеўны Гуцко ў рамках тэмы “Глабальныя экалагічныя праблемы сучаснасці”. Мы не змаглі пакінуць без увагі падзею, якая адбылася на Чарнобыльскай АЭС і паўплывала на экалогію нашай краіны. У гэтым годзе “чорны юбілей” гэтай катастрофы, маштабы, вынікі і ліквідацыя якой сталі асноўнай тэмай нашага праекта.

cher2

cher3

Падрыхтоўка да праекта заняла шмат часу, пошук матэрыялаў аб самой аварыі, аб ліквідацыі вынікаў, прычынах не ўяўляў цяжкасці. Цяжка было рэпрэзентаваць такі вялікі аб’ём інфармацыі за дзве гадзіны. Студэнты стараліся нічога не ўпусціць, выказаць сваю думку, пры гэтым даступна і зразумела прадставіць інфармацыю, не толькі расказаць пра катастрофу, але і зразумець, што з таго, пра што гаварылі і пісалі столькі часу, праўда, а што міф.

cher4

cher5

Студэнты не толькі абмяркоўвалі праблемы, але і стараліся ўявіць думкі спецыялістаў у гэтай сферы, выступіўшы ў ролі вучоных-хімікаў, урачоў, а таксама сведкаў падзей, ліквідатараў вынікаў аварыі, будаўнікоў саркафага і інш. Акрамя таго, у ходзе абмеркавання быў выкарыстаны відэаматэрыял аб выніках катастрофы, экалагічнай абстаноўцы пасля Чарнобыля. Студэнты абапіраліся на відэаролікі аб міфах і рэальных фактах самой аварыі, напрыканцы было прадстаўлена слайд-шоу з фотаздымкамі горада Прыпяці да і пасля падзей на ЧАЭС, якое ўзмацніла змрочную атмасферу і нібыта перанесла нас на 30 год назад у тыя страшныя моманты.

 

cher6

cher7

 

Своеасаблівай справаздачай аб зробленай рабоце стаў падрыхтаваны зараней стэнд, у якім студэнты сабралі асноўную інфармацыю аб катастрофе, яе ліквідацыі, эвакуацыі, хваробах і г.д. Студэнты аформілі яго фотаздымкамі з месца падзей і самі правялі тэматычную фотасесію для таго, каб, уклаўшы часцінку сябе, і яны, і сённяшняе пакаленне не забывалі: Чарнобыль – наш боль, і боль усяго чалавецтва.

cher8

cher9

Праекты падобнага тыпу з’яўляюцца не толькі інфарматыўна-насычанымі, пазнавальнымі, але і даюць магчымасць навучыцца працаваць у калектыве, а гэта добры вопыт, які, безумоўна, дапаможа студэнтам у будучай кар’еры і рабоце настаўніка.


Сакоўская Валерыя,

студэнтка філалагічнага факультэта,

3 курс 1 група

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя