«Ад ідэі – да інавацыі - 2016»

«Ад ідэі – да інавацыі - 2016»

 
innovation21 красавіка 2016 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылася ХХІІІ Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Ад ідэі – да інавацыі - 2016”, суарганізатарамі якой выступілі ФДБАУ ВПА “Арэнбургскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт” (Расія), Какшатаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ш. Уаліханава (Казахстан), НАУ ВПА “Міжрэгіянальны інстытут эканомікі і права пры Міжпарламенцкай асамблеі ЕўрАзЭС” (Расія), ФДБАУ ВПА “Глазаўскі педагагічны інстытут імя В.Р. Караленка” (Удмурція).

Адкрываючы студэнцкі навуковы форум, старшыня Савета маладых вучоных універсітэта Ганна Віктараўна Юдзянкова адзначыла, што ў 2016 годзе ён праводзіцца пад эгідай рэспубліканскага “Фестывалю маладзёжнай навукі ВНУ”. 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся рэктар універсітэта, доктар біялагічных навук, прафесар Валянцін Васільевіч Валетаў. 

Ад імя ВНУ-суарганізатараў з прывітальнымі адрасамі выступілі: 

– загадчык кафедры мастацка-эстэтычнага выхавання ДБАУ ВПА “Арэнбургскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт” (Расія), доктар педагагічных навук, прафесар Таццяна Генадзьеўна Русакова; 

– спецыяліст аддзела навуковай і міжнароднай дзейнасці ФДБАУ ВПА “Глазаўскі педагагічны інстытут імя В.Р. Караленка” (Удмурція) Лілія Іосіфаўна Бялых.

 

Аб развіцці студэнцкай навукі ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна расказала загадчык аспірантуры, кандыдат філалагічных навук Ганна Віктараўна Юдзянкова.

Дар’я Юр’еўна Скрабіна (ФДБАУ ВПА “Глазаўскі педагагічны інстытут імя В.Р. Караленка”, г. Глазаў), кандыдат педагагічных навук, дацэнт, азнаёміла ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння з асаблівасцямі арганізацыі інклюзіўнага адукацыйнага працэсу ў МАУ САШ № 5 г. Глазава, у якім рэалізуецца ФДАС для дзяцей з інтэлектуальнымі парушэннямі.

Аб перспектывах уваходжання Беларусі ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі і асноўных прынцыпах Балонскага працэсу расказала студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Карына Кунгер.

Першы прарэктар універсітэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Валерый Сяргеевіч Болбас уручыў пасведчанне аб прызначэнні Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сініцкай Ілоне, а таксама Граматы ўніверсітэта студэнтам, якія дасягнулі высокіх вынікаў у навукова-даследчай дзейнасці:

 Касцюкевіч Марыі, магістранту філалагічнага факультэта;

 Проц Вользе, студэнтцы фізіка-інжынернага факультэта;

 Навуменка Валянціне, магістранту тэхнолага-біялагічнага факультэта;

 Банчук Ірыне, магістранту філалагічнага факультэта.

Дыпломы пераможцы конкурсу “Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя” былі ўручаны навуковым кіраўнікам СНДЛ:

 СНДЛ “Лінгва”, навуковы кіраўнік Таццяна Мікалаеўна Талецкая, дацэнт кафедры нямецкай мовы і МВЗМ, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;

  СНДЛ “Сацыяльна-педагагічныя даследаванні”, навуковы кіраўнік Ірына Уладзіміраўна Журлова, дацэнт кафедры педагогікі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;

  СНДЛ “Інтэлбія”, навуковы кіраўнік Людміла Васільеўна Старшыкава, дацэнт кафедры біялогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт.

Ад прафкама студэнтаў былі прадстаўлены падарункі пераможцам.

26 красавіка 2016 года споўніцца 30 год з дня адной з самых маштабных тэхнагенных катастроф у гісторыі чалавецтва – аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Старшыня навуковага студэнцкага таварыства ўніверсітэта Алена Сяргееўна Астрэйка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, нагадала прысутным аб падзеях трагедыі і расказала аб адраджэнні і дынамічным развіцці раёнаў, якія былі забруджаны радыяцыяй.

Напрыканцы пленарнага пасяджэння студэнты філалагічнага факультэта прэзентавалі творчы праект “Сёння табе гонар і пашана” , прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння І.П. Шамякіна (кіраўнік – Судзібор Ірына Леанідаўна, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце філалагічнага факультэта).

 

У рамках работы канферэнцыі праходзіў трэці тур V Міжнароднай Інтэрнет-алімпіяды па англійскай мове, у якой прымалі ўдзел універсітэты Беларусі, Украіны, Расіі. У першым туры студэнтам быў прапанаваны тэст, які ўключаў разнастайныя тыпы заданняў па аўдыраванні, чытанні, граматыцы. Амаль 100 студэнтаў нашага ўніверсітэта паспрабавалі свае магчымасці ў гэтым спаборніцтве, а па выніках тэставання 20 лепшых з іх удзельнічалі ў другім туры алімпіяды, у якім неабходна было напісаць эсэ на зададзеную тэму. Для выканання гэтага задання студэнтам адводзілася 60 хвілін у рэжыме анлайн.

Фінальны тур уяўляў сабой анлайн выступленні з прэзентацыямі па тэмах “Экалогія”, “Кар’ера”, “ІТ”. Студэнты павінны былі не толькі прадставіць свае работы, але і паказаць уменне ўзаемадзейнічаць з аўдыторыяй, удзельнічаць у дыскусіі. Наш універсітэт прадстаўлялі 10 студэнтаў філалагічнага і фізіка-інжынернага факультэтаў.

У бліжэйшы час будуць падведзены вынікі алімпіяды і адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў.

 

 
 

Дадатковая інфармацыя