Галоўная

Галоўная Навіны

Фінансавая граматнасць

23-03-01

З 14 па 20 сакавіка 2016 года ў рамках святкавання Міжнароднага дня фінансаў дзяцей і моладзі і правядзення ў Рэспубліцы Беларусь Тыдня фінансавай граматнасці ва ўніверсітэце адбыліся сустрэчы супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў з прадстаўнікамі ААА “Белаграпрамбанк” і ЗАА “Альфа-Банк”.

Асноўная мэта – павышэнне фінансавай граматнасці выкладчыкаў і навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў. Супрацоўнікі і студэнты прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні пытання “Развіццё безнаяўнасных разлікаў у Рэспубліцы Беларусь”, “Гісторыя грошай”, па выніках якога атрымалі поўную інфармацыю аб магчымасцях і перавагах выкарыстання банкаўскіх плацёжных картак.

Падрабязней...

«Універсітэцкая субота» і свята “Масленіца” на тэхнолага-біялагічным факультэце

22-03-01

У бягучым навучальным годзе многія вышэйшыя навучальныя ўстановы (ВНУ) Рэспублікі Беларусь прадастаўляюць школьнікам магчымасць пазнаёміцца з асаблівасцямі вучобы ў ВНУ і прафесіямі, па якіх навучаюцца студэнты.

Новы асветніцка-адукацыйны і прафесійны праект для школьнікаў “Універсітэцкія суботы” стартаваў і ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. Больш 80 старшакласнікаў пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў школ г. Мазыра і Мазырскага раёна наведалі ў суботу 12 сакавіка тэхнолага-біялагічны факультэт, дзе гасцей чакала разнастайная праграма мерапрыемстваў.

Падрабязней...

«Мы – граждане Беларуси»

21-03-01

15 сакавіка на базе Ідэалагічнага цэнтра прайшоў семінар для студэнцкага актыву ўніверсітэта “Мы – грамадзяне Беларусі”, прысвечаны святкаванню Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мэта дадзенага мерапрыемства – павышэнне прававой граматнасці грамадзян Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці – студэнтаў, а таксама азнаямленне з іх абавязкамі, сістэмай органаў дзяржаўнай улады.

Падрабязней...

ВЫЙШЛА МАНАГРАФІЯ АСТРЭЙКА СЯРГЕЯ ЯКАЎЛЕВІЧА “НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНЫЯ АСНОВЫ ПАДРЫХТОЎКІ СТУДЭНТАЎ ДА ТЭХНІЧНАЙ ТВОРЧАСЦІ”

21.03.16У манаграфіі раскрываюцца сутнасць тэхнічнай творчасці і ўмовы развіцця яе ў навучэнцаў, формы арганізацыі творчай тэхнічнай дзейнасці навучэнцаў, метады пошуку рашэнняў творчых тэхнічных задач; сутнасць адкрыццяў, вынаходніцтваў і рацыяналізатарскіх прапаноў, працэсаў мадэлявання і канструявання тэхнічных прылад. Яна рэкамендавана для выкладчыкаў ВНУ, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку будучых настаўнікаў тэхнічнай працы і педагогаў-арганізатараў тэхнічнай творчасці, можа быць выкарыстана на вучэбных і пазаўрокавых занятках у сістэмах дадатковай, агульнай сярэдняй і вышэйшай тэхналагічнай адукацыі, а таксама ў сістэме перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі педагагічных кадраў. 

Пашыранае пасяджэнне Туркменскага зямляцтва

tz 211 сакавіка 2016 года ва ўніверсітэце адбылося пашыранае пасяджэнне Туркменскага зямляцтва. Адкрыў мерапрыемства прарэктар па вучэбнай рабоце Шчур С.М. Са справаздачай аб рабоце за І паўгоддзе 2015–2016 навучальнага года выступіў старшыня Туркменскага зямляцтва, студэнт фізіка-інжынернага факультэта Бешымаў Юсуп. З праведзенай работай і з плануемымі мерапрыемствамі ўсіх прысутных азнаёміла Мацвеева С.В., начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце. Асаблівая ўвага была аддадзена планаванню работы па актывізацыі дзейнасці Туркменскага зямляцтва, унесены прапановы па арганізацыі мерапрыемстваў выхаваўчага характару для замежных студэнтаў.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя