«Універсітэцкая субота» і свята “Масленіца” на тэхнолага-біялагічным факультэце

«Універсітэцкая субота» і свята “Масленіца” на тэхнолага-біялагічным факультэце

22-03-01

 

 

У бягучым навучальным годзе многія вышэйшыя навучальныя ўстановы (ВНУ) Рэспублікі Беларусь прадастаўляюць школьнікам магчымасць пазнаёміцца з асаблівасцямі вучобы ў ВНУ і прафесіямі, па якіх навучаюцца студэнты. 

Новы асветніцка-адукацыйны і прафесійны праект для школьнікаў “Універсітэцкія суботы” стартаваў і ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. Больш 80 старшакласнікаў пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў школ г. Мазыра і Мазырскага раёна наведалі ў суботу 12 сакавіка тэхнолага-біялагічны факультэт, дзе гасцей чакала разнастайная праграма мерапрыемстваў.

У ходзе сустрэчы школьнікі і іх педагогі мелі магчымасць азнаёміцца з накірункамі падрыхтоўкі на факультэце, з пералікам спецыяльнасцей, на якія аб’яўлены набор у 2016 годзе, з матэрыяльна-тэхнічнай базай факультэта, з дасягненнямі і працаўладкаваннем студэнтаў факультэта.

З цікавасцю нашы госці слухалі аповеды дэкана факультэта, загадчыкаў кафедр і вядучых выкладчыкаў у вучэбных лабараторыях, майстэрнях і кабінетах падчас пазнавальнай экскурсіі.

Далучыцца да творчасці дазволілі праведзеныя нашымі студэнтамі майстар-класы па розных накірунках мастацкай творчасці:

            ніткаграфія;

            партрэт;

            кардмейкінг;

            выцінанка;

            разьба па дрэве;

            выпальванне.

Разнастайнасць творчых інтарэсаў студэнтаў тэхнолага-біялагічнага факультэта прадэманстравала выстава творчых работ, прадстаўленая экспазіцыяй вырабаў па тэхнічнай творчасці, выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвах.

Асаблівы інтарэс у нашых гасцей выклікала правядзенне фрагмента народнага абраду “Масленіца”, у ходзе якога можна было не толькі пазнаёміцца з фальклорнымі асаблівасцямі свята, але і паласавацца блінчыкамі, спецыяльна прыгатаванымі студэнтамі факультэта, а таксама варэннем і чаем.

Завяршылася мерапрыемства канцэртам творчай студэнцкай моладзі факультэта “Універсітэт сустракае сяброў”, дзе студэнты дэманстравалі свае таленты ў маляванні, выкананні песень, рэжысёрскім і артыстычным майстэрстве, правялі паказ калекцыі дызайнерскага жаночага адзення – фіналіста рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды 2015”, вырабленай студэнтамі факультэта.

У ходзе сустрэчы патэнцыяльныя абітурыенты змаглі пераканацца ва ўнікальнасці тэхнолага-біялагічнага факультэта, а таксама ў высокім узроўні падрыхтоўкі спецыялістаў. Для кожнага госця былі падрыхтаваны прафарыентацыйныя буклеты.

Праект “Універсітэцкія суботы” – гэта выдатная пляцоўка для супрацоўніцтва ўстаноў сярэдняй адукацыі, навучэнцаў і бацькоў з сістэмай вышэйшай адукацыі. Неабходна адзначыць, што прадстаўнікі Мазырскага раённага аддзела адукацыі і педагогі школ пакінулі ў “Заліковай кніжцы факультэта” словы ўдзячнасці арганізатарам за праведзенае мерапрыемства.

Адміністрацыя факультэта ўдзячная кіраўніцтву ўніверсітэта, аддзелу адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама і прафкаму студэнтаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна за аказаную дапамогу і падтрымку ў арганізацыі гэтай незабывальнай сустрэчы.

 

Паважаныя абітурыенты!
Мы адкрытыя для супрацоўніцтва і будзем рады вітаць вас у шэрагах студэнтаў тэхнолага-біялагічнага факультэта!

 

22-03-11 22-03-27

22-03-02
22-03-08 22-03-09 22-03-07
22-03-06 22-03-17 22-03-10

 

22-03-16 22-03-05 22-03-04
22-03-14 22-03-15 22-03-24
22-03-20 22-03-18 22-03-19
22-03-21 22-03-23 22-03-22
22-03-26 22-03-25 22-03-03

 

22-03-12

Дадатковая інфармацыя