Пашыранае пасяджэнне Туркменскага зямляцтва

Пашыранае пасяджэнне Туркменскага зямляцтва

tz 211 сакавіка 2016 года ва ўніверсітэце адбылося пашыранае пасяджэнне Туркменскага зямляцтва. Адкрыў мерапрыемства прарэктар па вучэбнай рабоце Шчур С.М. Са справаздачай аб рабоце за І паўгоддзе 2015–2016 навучальнага года выступіў старшыня Туркменскага зямляцтва, студэнт фізіка-інжынернага факультэта Бешымаў Юсуп. З праведзенай работай і з плануемымі мерапрыемствамі ўсіх прысутных азнаёміла Мацвеева С.В., начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце. Асаблівая ўвага была аддадзена планаванню работы па актывізацыі дзейнасці Туркменскага зямляцтва, унесены прапановы па арганізацыі мерапрыемстваў выхаваўчага характару для замежных студэнтаў.

Старшыня студэнцкага самакіравання Корзун Вікторыя выступіла з дакладам аб рабоце студэнцкага самакіравання і ўнесла прапанову арганізаваць сумесную дабрачынную акцыю для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага прытулку, якая была падтрымана.

Спецыяліст аддзела міжнародных сувязей Шчака А.Л. расказала студэнтам аб рабоце, якая праводзіцца аддзелам міжнародных сувязей, а супрацоўнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Мазырскага РАУС Ляшчук А.Р. аб рабоце па захаванні міграцыйнага заканадаўства.

На мерапрыемстве былі ўручаны дыпломы, заваяваныя замежнымі студэнтамі ў конкурсах рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Fest-ART.by».

Дыпломамі І ступені ў інтэрактыўнай акцыі «Vade Mecum» узнагароджаны:

Астанава Акгуль, студэнтка тэхнолага-біялагічнага факультэта;

Вепаева Мерджэн, студэнтка фізіка-інжынернага факультэта;

Наркулыеў Бабаджан, студэнт факультэта фізічнай культуры.

Дыпломам за ўдзел у рэспубліканскай выставе “Грані творчасці” ўзнагароджаны Гараджаеў Аламурад, студэнт філалагічнага факультэта.

Дыпломамі І ступені ў конкурсе відэа-інтэрв’ю “20 першых. Пакаленне паспяховых” узнагароджаны:

Хамраева Айна, студэнтка філалагічнага факультэта і творчы калектыў замежных студэнтаў  «UniversityTV».

За ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта самым актыўным студэнтам таксама былі ўручаны ганаровыя граматы і лісты падзякі:

Атабаеву Гайгысысу, студэнту філалагічнага факультэта;

Артыкавай Анагул, студэнтцы факультэта фізічнай культуры;

Хаджакулаву Руслану, студэнту філалагічнага факультэта;

Назараву Ізату, студэнту філалагічнага факультэта;

Хезрэткуліеву Даўрану, студэнту філалагічнага факультэта;

Джангелдыевай Шырын, студэнтцы філалагічнага факультэта.

Напрыканцы кожны прысутны выказаў сваю думку аб праведзеным мерапрыемстве і прапановы па паляпшэнні работы Туркменскага зямляцтва.

 
tz 1 tz 3 tz 4
tz 5 tz 6 tz 8
tz 9 tz 10 tz 11
tz 12 tz 13 tz 14
tz 15 tz 16 tz 17
tz 18 tz 19 tz 20
tz 21

Дадатковая інфармацыя