«Мы – граждане Беларуси»

«Мы – граждане Беларуси»

15 сакавіка на базе Ідэалагічнага цэнтра прайшоў семінар для студэнцкага актыву ўніверсітэта “Мы – грамадзяне Беларусі”, прысвечаны святкаванню Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мэта дадзенага мерапрыемства – павышэнне прававой граматнасці грамадзян Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці – студэнтаў, а таксама азнаямленне з іх абавязкамі, сістэмай органаў дзяржаўнай улады.

У рабоце семінара прынялі ўдзел: прарэктар па вучэбнай рабоце С.М. Шчур, начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю С.В. Мацвеева, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў В.В. Струкаў, загадчык сектара аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мазырскага РВК Д.В. Грамовіч, а таксама студэнцкі актыў, які прадстаўляў усе факультэты ўніверсітэта.

З прывітальным словам выступіў прарэктар па вучэбнай рабоце С.М. Шчур, які адзначыў, што Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь па-сапраўднаму знакавая падзея, асабліва важная для ідэалагічнага і патрыятычнага выхавання моладзі.

С.В. Мацвеева выступіла з дакладам “Канстытуцыйныя правы і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь”, у якім акцэнтавала ўвагу студэнтаў на асноўных правах і абавязках грамадзян Рэспублікі Беларусь, расказала аб ролі і значэнні Канстытуцыі ў фарміраванні дзяржаўнасці, аб асаблівасцях і структуры Асноўнага Закона Беларусі.

З дакладам на тэму “Год культуры ў Беларусі” выступіла Д.В. Грамовіч, загадчык сектара аддзела  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мазырскага РВК.

Ю. Хадунькова, студэнтка філалагічнага факультэта, выступіла з дакладам “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – Асноўны Закон і юрыдычны фундамент дзяржавы”.

Напрыканцы семінара старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў В.В. Струкаў, загадчык сектара аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мазырскага РВК Д.В. Грамовіч уручылі студэнтам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 

21-03-02 21-03-03 21-03-08
21-03-05 21-03-06 21-03-07
21-03-04

Дадатковая інфармацыя