Галоўная

Галоўная Навіны

«Масленіцу правядзем – вясну сустрэнем!»

15 03 2Масленіца лічыцца адным з самых радасных народных святаў. Провады зімы спакон вякоў былі масавымі, шумнымі, бадзёрымі і вясёлымі. У наш час свята адзначаецца таксама.

12 сакавіка святочныя мерапрыемствы прайшлі ў горадзе Мазыры.

Падрабязней...

«Я наравне с другими хочу тебе служить»: конкурс чытальнікаў, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Восіпа Мандэльштама

14-03-09Уходят вдоль людских голов бугры:
Я уменьшаюсь там – меня уж не заметят,
Но в книгах ласковых и в играх детворы
Воскресну я – сказать, что солнце светит
Осип Мандельштам

11.03.2016 на філалагічным факультэце ў рамках работы Літаратурнай гасцінай адбыўся конкурс чытальнікаў, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння яркага прадстаўніка эпохі Сярэбранага стагоддзя Восіпа Мандэльштама. Мерапрыемства было падрыхтавана студэнтамі 2 курса 1 групы спецыяльнасці “Руская мова і літаратура”. Вянгура Аліна, вядучая Літаратурнай гасцінай, адзначыла, што галоўнымі крыніцамі літаратурнай творчасці паэта былі “русский язык… да вечно бессонная мысль”. Паэтычнае “Я” Восіпа Мандэльштама і сёння ўключана ў рух гісторыі, культуры, міфалогіі.

Падрабязней...

Філфак – за здаровы лад жыцця!

14-03-01

10.03.2016 (вучэбны корпус № 1), 11.03.2016 (вучэбны корпус № 3) на філалагічным факультэце адбыўся семінар-сустрэча “Філфак – за здаровы лад жыцця!” для студэнтаў і куратараў вучэбных груп, прысвечаны пытанням культуры здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак студэнцкай моладзі. Сустрэча прайшла пад лозунгам “Залежыць ад цябе – ці будзеш ты незалежны!”. На мерапрыемстве прысутнічалі: псіхатэрапеўт Мазырскага ПНД Мядзведзева В.Ю., урач-нарколаг Мазырскага ПНД Ляпеша М.М., галоўурач прафілакторыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Ганчароў У.М., нам. старшыні Гомельскага абласнога савета валанцёраў Латышаў К.

Падрабязней...

Першыя крокі ў педагагічнай прафесіі

На філалагічным факультэце адказны перыяд – педагагічная практыка!

Студэнты 3 курса спецыяльнасцей “Руская мова і літаратура”, “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (нямецкая)”, 4 курса спецыяльнасці “Руская мова і літаратура. Гісторыя”, 5 курса спецыяльнасці “Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны” робяць першыя крокі ў педагагічнай прафесіі. Студэнты актыўна наведваюць урокі настаўнікаў-прадметнікаў, вучацца рабіць іх аналіз.

Падрабязней...

Інклюзіўная адукацыя і міжнароднае супрацоўніцтва

У лютым 2016 г. (15.02.16 – 18.02.16) у рамках сумеснага еўрапейскага праекта “Падрыхтоўка педагогаў і адукацыйных менеджэраў да работы з гетэрагеннымі групамі і арганізацыямі” (543873-TEMPUS-1-2013-TEMPUS-JPCR), у якім прымаюць удзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Германіі, Аўстрыі, Італіі і Фінляндыі, на базе Фондавага ўніверсітэта г. Хільдэсхайм (Федэратыўная Рэспубліка Германія) адбыўся семінар-практыкум па тэме “Праграмы трэніроўкі, Train the Trainer, дыягностыка заахвочвання”.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя