«Я наравне с другими хочу тебе служить»: конкурс чытальнікаў, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Восіпа Мандэльштама

«Я наравне с другими хочу тебе служить»: конкурс чытальнікаў, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Восіпа Мандэльштама

 

14-03-09Уходят вдоль людских голов бугры:
Я уменьшаюсь там – меня уж не заметят,
Но в книгах ласковых и в играх детворы
Воскресну я – сказать, что солнце светит
Осип Мандельштам

11.03.2016 на філалагічным факультэце ў рамках работы Літаратурнай гасцінай адбыўся конкурс чытальнікаў, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння яркага прадстаўніка эпохі Сярэбранага стагоддзя Восіпа Мандэльштама. Мерапрыемства было падрыхтавана студэнтамі 2 курса 1 групы спецыяльнасці “Руская мова і літаратура”. Вянгура Аліна, вядучая Літаратурнай гасцінай, адзначыла, што галоўнымі крыніцамі літаратурнай творчасці паэта былі “русский язык… да вечно бессонная мысль”. Паэтычнае “Я” Восіпа Мандэльштама і сёння ўключана ў рух гісторыі, культуры, міфалогіі.

Пранікнёна былі прачытаны вершы паэта «Я наравне с другими хочу тебе служить», «Мы живем под собою, не чуя страны», «Сусальным золотом горят», «Прославим, братья, сумерки свободы», «Петербургские строфы», «Я к избам подношу эту зелень», «Нет, никогда, ничей я не был современник», «За гремучую доблесть грядущих веков» і інш.

Пераможцамі конкурсу чытальнікаў сталі:

1-е месца – Рафальская Валерыя, студэнтка 1 курса 2 групы;

2-е месца – Карпава Ксенія, Максіменка Алёна, студэнткі 1 курса, 2 групы;

3-е месца – Уласенка Карына, студэнтка 2 курса 1 групы, Сцяпанава Ганна, Пятроўская Марыя, студэнткі 1 курса 2 групы.

 Віншуем!

14-03-10 14-03-11 14-03-12
14-03-13 14-03-14 14-03-15
14-03-16 14-03-17 14-03-18
14-03-20 14-03-21 14-03-22
 
 

Дадатковая інфармацыя