Галоўная

Галоўная Навіны

Віншуем студэнтаў-лёгкаатлетаў!

belarus-at19–21 лютага 2016 года ў г. Магілёве ў спартыўным комплексе "Алімпіец" адбыўся чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на прызы газеты "Спартыўная панарама". Студэнты факультэта фізічнай культуры заваявалі 1 залаты, 1 сярэбраны і 2 бронзавыя медалі.

Падрабязней...

Семінар для гімназістаў на фізіка-інжынерным факультэце

19-02-01

11 лютага 2016 года на фізіка-інжынерным факультэце адбыўся семінар у рамках прафаарыентацыйнай работы з навучэнцамі 10 класаў.

 

Школьнікі атрымалі магчымасць наведаць аўдыторыі і лабараторыі ўніверсітэта, пазнаёміцца з вядучымі выкладчыкамі і вучонымі факультэта.

Падрабязней...

Раённы валанцёрскі Савет

12 лютага ў горадзе Мазыры адбылося пасяджэнне раённага валанцёрскага савета Мазырскай раённай арганізацыі БАЧК.

На пасяджэнні прысутнічалі актывісты першасных арганізацый УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, УА МДМК, УА МДПК.

Установу адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” прадстаўлялі студэнты-валанцёры філалагічнага  факультэта Сініцкая Ілона, Латышаў Кірыл, Канопліч Марыя, Слуцкі Аляксандр.

Падрабязней...

Закон і парадак!

18-0217 лютага 2016 года адбылася сустрэча студэнтаў універсітэта, членаў антынаркатычнага маладзёжнага атрада з начальнікам упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Маркевічам Ю.С.

Падрабязней...

«Ад сэрца да сэрца»

15-03-1Стала ўжо добрай традыцыяй у нашым універсітэце правядзенне штогадовай дабрачыннай акцыі “Ад сэрца да сэрца”.

12 лютага 2016 года супрацоўнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН сумесна з аддзелам па выхаваўчай рабоце з моладдзю арганізавалі выставу-продаж творчых работ: святочныя “валянцінкі”, сувеніры і вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя