Віншуем студэнтаў-лёгкаатлетаў!

Віншуем студэнтаў-лёгкаатлетаў!

belarus-at19–21 лютага 2016 года ў г. Магілёве ў спартыўным комплексе "Алімпіец" адбыўся чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на прызы газеты "Спартыўная панарама". Студэнты факультэта фізічнай культуры заваявалі 1 залаты, 1 сярэбраны і 2 бронзавыя медалі.

На дыстанцыі 3000м з перашкодамі ў мужчын 1 месца заваяваў Сяргей Літоўчык (вынік 8.42,15), 3 месца – Дзмітрый Іваненка (вынік 8.55,41).

На бегавой дыстанцыі ў 60 м з бар’ерамі 2 месца заняў Віталь Параханько (вынік 7,82).

У піханні ядра сярод мужчын 3 месца – у Аляксея Нічыпара (вынік 19,02).

ВІНШУЕМ!!!

litovchik-1
ivanenko nichipor-1
60-m

По материалам сайта http://bfla.eu

 
 

Дадатковая інфармацыя