Семінар для гімназістаў на фізіка-інжынерным факультэце

Семінар для гімназістаў на фізіка-інжынерным факультэце

 

19-02-0111 лютага 2016 года на фізіка-інжынерным факультэце адбыўся семінар у рамках прафаарыентацыйнай работы з навучэнцамі 10 класаў.

Школьнікі атрымалі магчымасць наведаць аўдыторыі і лабараторыі ўніверсітэта, пазнаёміцца з вядучымі выкладчыкамі і вучонымі факультэта.

Дэкан факультэта Кавальчук І.М. расказала аб спецыяльнасцях, на якія ажыццяўляецца набор студэнтаў у 2016 годзе, азнаёміла з асаблівасцямі і перспектывамі навучання ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. Перад навучэнцамі выступілі доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар В.В. Шапялевіч, доктар тэхнічных навук, прафесар У.С. Савенка, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт М.М. Ягораў.

 

Загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной матэматыкі, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Шапялевіч В.В. расказаў гімназістам аб асаблівасцях работы кафедры са студэнтамі, аб перспектывах заахвочвання іх да навуковых даследаванняў, аб выніках дзейнасці кафедры па падрыхтоўцы кандыдатаў навук па фізіцы з ліку студэнтаў факультэта. Былі прадэманстраваны займальныя фізічныя вопыты і іх тэарэтычная інтэрпрэтацыя (“Задача аб шарах”, “Вопыт А.С. Папова”, “Фізіка стварэння вясёлкі” і інш.), галаграмы, насценныя газеты “Спецназ” (СПЕЦыяльна Нам Адрасаваныя Задачы), выпушчаныя студэнтамі, а таксама рэкамендавана літаратура для самастойнай даследчай работы па фізіцы.

 

Загадчык кафедры агульнай фізікі і методыкі выкладання фізікі, доктар тэхнічных навук, прафесар Савенка У.С. правёў экскурсію па лабараторыях кафедры, зрабіў прэзентацыю работы кафедры. У ходзе экскурсіі былі прадэманстраваны інавацыйныя распрацоўкі студэнтаў фізіка-інжынернага факультэта: “Мадэляванне фізічных працэсаў у школьным фізічным эксперыменце”, “Асаблівасці метадычнага рашэння эксперыментальных фізічных задач” і інш.

 

Загадчык кафедры інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Ягораў М.М. правёў экскурсію па лабараторыях вылічальнай тэхнікі і прадэманстраваў распрацоўкі студэнтаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій па матэматыцы, фізіцы, астраноміі: флэш-анімацыі, навучальныя кантрольныя праграмы, відэафільмы (“Поўнае адлюстраванне святла”, “Самастойны разрад”, “Ход праменняў святла ў тэлескопе”, “Прыметы дзялімасці на натуральныя лічбы”, “Лагарыфмічная і паказальная функцыі” і інш.).

 

19-01-04 19-01-03
19-01-05 19-01-02
19-01-06 19-01-07

 

Дадатковая інфармацыя