Раённы валанцёрскі Савет

Раённы валанцёрскі Савет

12 лютага ў горадзе Мазыры адбылося пасяджэнне раённага валанцёрскага савета Мазырскай раённай арганізацыі БАЧК.

На пасяджэнні прысутнічалі актывісты першасных арганізацый УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, УА МДМК, УА МДПК.

Установу адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” прадстаўлялі студэнты-валанцёры філалагічнага  факультэта Сініцкая Ілона, Латышаў Кірыл, Канопліч Марыя, Слуцкі Аляксандр.

 

На Савеце члены РВС вызначылі мэты і задачы валанцёрскага Савета, планы работы на 2016 год, пытанні, якія датычацца далейшага развіцця валанцёрскага руху ў Мазырскім раёне.

Валанцёры таксама прынялі ўдзел у трэнінгу па аказанні першай дапамогі, дзе змаглі атрымаць азы тэарэтычных і практычных ведаў па аказанні першай дапамогі тым, што адчувае ў ёй патрэбу.

Вынікам раённага валанцёрскага Савета стала ўручэнне імянных Лістоў падзякі Мазырскай раённай арганізацыі БАЧК. Студэнтам-валанцёрам нашага ўніверсітэта Сініцкай Ілоне, Латышаву Кірылу, Канопліч Марыі, Слуцкаму Аляксандру ўручылі імянныя падзякі “За плённае і цеснае супрацоўніцтва, актыўную валанцёрскую дзейнасць і значны ўклад у развіццё Чырвонакрыжавага руху”.

Лісты падзякі Мазырскай раённай арганізацыі БАЧК былі ўручаны УА МДПУ імя І.П. Шамякіна і УА МДМК за плённае і цеснае супрацоўніцтва, актыўную валанцёрскую дзейнасць і значны ўклад у развіццё Чырвонакрыжавага руху.

 

Синицкая Илона, студентка филологического факультета

 
 

Дадатковая інфармацыя