«Ад сэрца да сэрца»

«Ад сэрца да сэрца»

15-03-1Стала ўжо добрай традыцыяй у нашым універсітэце правядзенне штогадовай дабрачыннай акцыі “Ад сэрца да сэрца”.

12 лютага 2016 года супрацоўнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН сумесна з аддзелам па выхаваўчай рабоце з моладдзю арганізавалі выставу-продаж творчых работ: святочныя “валянцінкі”, сувеніры і вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Для гасцей універсітэта членамі ПА ГА “БРСМ” была арганізавана гульнёвая праграма, якая ўсім прыйшлася даспадобы.

Студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта прынялі актыўны ўдзел у акцыі. 


 

 
 
 

Дадатковая інфармацыя