Першыя крокі ў педагагічнай прафесіі

Першыя крокі ў педагагічнай прафесіі

На філалагічным факультэце адказны перыяд – педагагічная практыка!

Студэнты 3 курса спецыяльнасцей “Руская мова і літаратура”, “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (нямецкая)”, 4 курса спецыяльнасці “Руская мова і літаратура. Гісторыя”, 5 курса спецыяльнасці “Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны” робяць першыя крокі ў педагагічнай прафесіі. Студэнты актыўна наведваюць урокі настаўнікаў-прадметнікаў, вучацца рабіць іх аналіз.

Са школамі, вызначанымі як базы практык, устаноўлены плённыя ўзаемаадносіны. Са студэнтамі працуюць кваліфікаваныя настаўнікі, якія маюць вышэйшую альбо І катэгорыі. Вялікую дапамогу аказваюць кіраўнікі практык і метадысты кафедр.

 

У добры шлях, будучыя настаўнікі!

В добрый путь, будущие учителя!

 

 

Дадатковая інфармацыя