Філфак – за здаровы лад жыцця!

Філфак – за здаровы лад жыцця!

 

14-03-01

10.03.2016 (вучэбны корпус № 1), 11.03.2016 (вучэбны корпус № 3) на філалагічным факультэце адбыўся семінар-сустрэча “Філфак – за здаровы лад жыцця!” для студэнтаў і куратараў вучэбных груп, прысвечаны пытанням культуры здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак студэнцкай моладзі. Сустрэча прайшла пад лозунгам “Залежыць ад цябе – ці будзеш ты незалежны!”. На мерапрыемстве прысутнічалі: псіхатэрапеўт Мазырскага ПНД Мядзведзева В.Ю., урач-нарколаг Мазырскага ПНД Ляпеша М.М., галоўурач прафілакторыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Ганчароў У.М., нам. старшыні Гомельскага абласнога савета валанцёраў Латышаў К.

Судзібор І.Л., намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце, акцэнтавала ўвагу прысутных на тым, што ў апошні час ва ўніверсітэце і на нашым факультэце сталі часцейшымі выпадкі дэвіантных паводзінаў студэнтаў (распіццё алкагольных напояў, табакакурэнне, міжасабовыя канфлікты, схільнасць да суіцыдаў і г.д.). Гэтыя факты сведчаць пра тое, што наша моладзь не цэніць сваё жыццё, хоць наша здароўе залежыць ад нас саміх.

 

Аб прафілактыцы залежнасці чалавека ад шкодных звычак падрабязна і пазнавальна расказала псіхатэрапеўт Мядзведзева В.Ю., яна заклікала студэнтаў атрымліваць задавальненне ад жыцця без шкодных звычак. З інфармацыяй аб асноўных накірунках дзейнасці прафілакторыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ў сістэме аздараўлення студэнтаў выступіў Ганчароў У.М. Інфасесію “Выбірай жыццё!” са студэнтамі правёў Латышаў К. У ходзе правядзення сустрэчы адбыўся адкрыты дыялог студэнтаў па пытаннях здаровага ладу жыцця. Усе прыйшлі да высновы, што немагчыма прымусова зрабіць некага здаровым альбо шчаслівым, паколькі гэта ўнутраны стан чалавека. На працягу ўсяго мерапрыемства працавала выстава навуковай і пазнавальнай літаратуры “Моладзь Беларусі – за здаровы лад жыцця”, падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі.

 

14-03-02 14-03-03
14-03-04 14-03-05
14-03-06 14-03-07
14-03-08 

Дадатковая інфармацыя