Метадычны семінар “Сучасныя мадэлі ў выкладанні замежных моў”

Метадычны семінар “Сучасныя мадэлі ў выкладанні замежных моў”

 

19-04-0113 красавіка 2016 года на базе ДУА “Гімназія г. Калінкавічы” кафедрай англійскай мовы і МВЗМ быў праведзены метадычны семінар “Сучасныя мадэлі ў выкладанні замежных моў”.

Мэта семінара заключалася ў пошуку новых, найбольш рацыянальных метадаў навучання і ўдасканальвання на гэтай аснове вучэбна-выхаваўчага працэсу, а таксама ў абмене педагагічным вопытам.

Семінар пачаўся з уступнага слова загадчыка філіяла кафедры англійскай мовы і МВЗМ на базе ДУА “Гімназія г. Калінкавічы” старшага выкладчыка Кавалевіч Ірыны Алегаўны, якая выказалася аб важнасці і неабходнасці ўдасканальвання метадаў і прыёмаў навучання замежным мовам і іх адпаведнасці абазначаным у адукацыйных стандартах прыярытэтам.

 

Выкладчык кафедры англійскай мовы і МВЗМ Сушыцкая Алена Валер’еўна, з’яўляючыся адным з вядучых граматыстаў, прапанавала майстар-клас па выкарыстанні інавацыйных тэхналогій на ўроку замежнай мовы па тэме  «The Adjective. Degrees of Comparison». Паказальныя заняткі праводзіліся з навучэнцамі старэйшых класаў ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”. Алена Валер’еўна прадэманстравала высокае майстэрства ў выкарыстанні мультымедыйных і інтэрактыўных тэхналогій на сучасным уроку замежных моў. Навучанне граматыцы з’яўляецца неад’емнай часткай у навучанні замежным мовам у цэлым. Граматычныя веды і навыкі ўяўляюць сабой аснову будучай паспяховай камунікацыі. Алена Валер’еўна даказала, што навучанне граматыцы можа быць цікавым і захапляльным. Як для навучэнцаў, так і для саміх настаўнікаў. Алена Валер’еўна наглядна прадэманстравала, як канкрэтнае граматычнае правіла выкарыстоўваецца ў вусным маўленні, тым самым падкрэсліўшы неабходнасць камунікатыўнай накіраванасці ўсяго навучання замежным мовам.

Па заканчэнні майстар-класа прайшло пасяджэнне круглага стала, прысвечанага абмеркаванню накірункаў узаемадзеяння школы і ВНУ з мэтай павышэння эфектыўнасці адукацыі. В.а. заг. кафедры Старавойт Марына Генадзьеўна прапанавала вызначыць новыя накірункі і перспектывы будучага ўзаемадзеяння, перспектывы ўдзелу школьнікаў у жыцці ўніверсітэта, спосабы матывацыі навучэнцаў да навукова-даследчай дзейнасці і інш. Кавалевіч Ірына Алегаўна выказала пажаданне прадоўжыць супрацоўніцтва з ДУА “Гімназія г. Калінкавічы” для наступнай арганізацыі педагагічнай практыкі студэнтаў на базе дадзенай установы адукацыі.

Напрыканцы былі падведзены вынікі метадычнага семінара, які, як выказаліся ўсе прысутныя, прайшоў вельмі плённа.

19-04-03 19-04-05
19-04-02 19-04-04

 

Дадатковая інфармацыя