Вырашэнне канфліктных сітуацый у студэнцкім калектыве

Вырашэнне канфліктных сітуацый у студэнцкім калектыве

konfНа сённяшні дзень кожны чалавек можа сутыкнуцца з рознымі поглядамі, перакананнямі і інтарэсамі людзей, якія яго акаляюць. Такія супярэчнасці прыводзяць да ўзнікнення канфліктных сітуацый. Не з’яўляецца выключэннем і студэнцкае жыццё, у якім часта ўзнікаюць міжасабовыя канфлікты, што прыводзяць да негатыўных вынікаў.

Выкладчыкамі, выхавальнікамі і спецыялістамі СППС вырашэнню канфліктных сітуацый надаецца вялікая ўвага, асабліва ў адаптацыйны перыяд.

З мэтай мінімізацыі атрымання негатыўных эмоцый, а таксама выпрацоўкі адэкватных спосабаў выйсця з канфліктных сітуацый 14.04.2016 года на базе інтэрната № 3 педагогам-псіхолагам СППС Ісаенка Вікторыяй Барысаўнай быў праведзены круглы стол на тэму “Вырашэнне канфліктных сітуацый у студэнцкім калектыве”. На мерапрыемстве былі разгледжаны тактыкі паводзінаў у канфліктных сітуацыях, вызначаны спосабы выйсця з іх, праведзены індывідуальныя кансультацыі.

 

 

Дадатковая інфармацыя