Навукова-метадычны семінар “Першыя крокі ў навуку”

Навукова-метадычны семінар “Першыя крокі ў навуку”

25042016-1-2

 

20 красавіка кафедра нямецкай мовы і МВЗМ правяла ў рамках навуковых мерапрыемстваў Тыдня маладзёжнай навукі і ХХІІІ Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Ад ідэі – да інавацыі” навукова-метадычны семінар “Першыя крокі ў навуку”.

Семінар быў арганізаваны намеснікам дэкана філалагічнага факультэта па навуковай рабоце, дацэнтам кафедры нямецкай мовы і МВЗМ Таццянай Мікалаеўнай Талецкай для настаўнікаў замежнай мовы г. Мазыра, якія ажыццяўляюць кіраўніцтва работамі даследчага характару навучэнцаў па вучэбным прадмеце “Замежная мова”. Перад настаўнікамі выступіла таксама Надзея Мікалаеўна Фёдарава, дацэнт кафедры англійскай мовы і МВЗМ.

Праграма семінара ўключала наступныя пытанні:

1.Аналіз вынікаў VI Рэспубліканскага конкурсу работ даследчага характару навучэнцаў па вучэбным прадмеце “Замежная мова”.

2.Абмеркаванне патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да напісання, афармлення і абароны навучэнцамі работ даследчага характару па вучэбным прадмеце “Замежная мова”.

У рабоце семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх агульнаадукацыйных школ г. Мазыра.

Т.М. Талецкая і Н.М. Фёдарава правялі ў рамках семінара індывідуальныя кансультацыі для кіраўнікоў даследчых работ навучэнцаў па нямецкай, англійскай і французскай мовах.

Былі адзначаны перспектывы далейшага навуковага супрацоўніцтва паміж кафедрамі нямецкай мовы і МВЗМ, англійскай мовы і МВЗМ і кафедрамі замежных моў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мазыра.

25042016-1-125042016-1-3

 
 

Дадатковая інфармацыя