«Я угрюмый и упрямый зодчий храма, восстающего во мгле…»: да юбілею М.С. Гумілёва

«Я угрюмый и упрямый зодчий храма, восстающего во мгле…»: да юбілею М.С. Гумілёва

 

14042016-1-1

08.04.2016 на філалагічным факультэце адбылося адкрыццё Тэатральнай студыі імя М.С. Гумілёва. 15 красавіка мы адзначаем 130-годдзе з дня нараджэння яркага прадстаўніка паэзіі сярэбранага стагоддзя, заснавальніка рускага акмеізму, літаратурнага крытыка, перакладчыка, вандроўніка, бліскучага рускага афіцэра, кавалера ордэна Святога Георгія, паэта трагічнага лёсу Мікалая Сцяпанавіча Гумілёва.

Удзельнікі і госці паглыбіліся ў літаратурную і тэатральную атмасферу жыцця Расіі пачатку ХХ стагоддзя. Цікава аб творчым лёсе паэта расказала вядучая Літаратурнай студыі Уласенка Карына, яна пазнаёміла ўсіх са зборнікамі вершаў “Шлях канквістадораў”, “Рамантычныя вершы”, “Касцёр”, “Перлы”, “Вогненны стоўп”. Тэатралізацыю “Мікалай Гумілёў і Ганна Ахматава” падрыхтавалі студэнты 1 курса Карпава Ксенія і Скорыкаў Уладзімір.

Дакрануцца да творчага свету М.С. Гумілёва дапамаглі студэнты 2 курса спецыяльнасці “Руская мова і літаратура”, якія прачыталі вершы  «Шестое чувство»,«Ты не могла иль не хотела…», «Она», «Я и вы», «Сомнение», «Жираф», «Носорог», «Из логова змиева», «Телефон», «Озеро Чад», «Память», «Капитаны» і інш.

Актыўны ўдзел у арганізацыі Тэатральнай студыі прынялі студэнты з ліку замежных грамадзян Хамраева Айна, Сапараў Сейтнур, Гелдысахедава Мамаджан, Абатаў Бердымырат, Разыева Акнабат.

Нашымі гасцямі былі выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта, супрацоўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Любіце і шануйце вялікую рускую літаратуру!

І.Л. Судзібор, намеснік дэкана
па выхаваўчай рабоце

 

14042016-1-2 14042016-1-3 14042016-1-4
14042016-1-5 14042016-1-6 14042016-1-7
14042016-1-8 14042016-1-9 14042016-1-10
14042016-1-11

«Я угрюмый и упрямый зодчий храма, восстающего во мгле…»:

да юбілею М.С. Гумілёва

 

Дадатковая інфармацыя