“Гаворкі Беларусі” на філалагічным
- Details
- Published on Wednesday, 10 February 2021 13:50
Падчас прэзентацыі В.А. Шклярык, старшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, адзначыў, што ідэя стварэння такога фільма ўзнікла падчас працы над сумесным праектам кампаній Onliner і A1 пад назвай “Мова: як гаворыць краіна”. У фільме “Гаворкі Беларусі” вялікая частка хронаметражу адведзена рэплікам і маналогам інфармантаў-старажылаў з акцэнтам не толькі на лексічныя, але таксама на фанетычныя і граматычныя асаблівасці мясцовых гаворак. Гэта дазволіла больш поўна і наглядна адлюстраваць тэрытарыяльныя адметнасці беларускай мовы.
Для захавання гэтых моўных рэліктаў і патрэбны сістэматызаваны збор дыялекталагічных адзінак, складанне карт, якія паказваюць распаўсюджванне беларускіх гаворак на сучаснай тэрыторыі краіны.
А.В. Кавалёва, дацэнт кафедры замежных моў і методыкі выкладання замежных моў