Галоўная

Галоўная Навіны

Сустрэча рэктара са студэнцкім актывам і прафесарска-выкладчыцкім корпусам

5 кастрычніка 2015 года адбылася сустрэча рэктара ўніверсітэта, прафесара Валетава Валянціна Васільевіча са студэнцкім актывам і прафесарска-выкладчыцкім корпусам.

Падрабязней...

“З любоўю да Вас, выкладчыкі!”

07-10-21   2 кастрычніка 2015 года ва ўніверсітэце адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня настаўніка. Дзень настаўніка – свята, якое карыстаецца асаблівай любоўю і павагай. Педагог – гэта больш, чым прафесія, педагог – гэта прызванне.  

Падрабязней...

Дзень самакіравання на філалагічным

1-2 кастрычніка 2015 года на філалагічным факультэце прайшоў незвычайны дзень – дзень студэнцкага самакіравання. Гэта добрая асенняя традыцыя напярэдадні Дня настаўніка існуе ўжо не першы год. Гэты год не стаў выключэннем. На мерапрыемстве прысутнічалі дэкан факультэта Л.В. Ісмайлава, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце І.Л. Судзібор, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце М.Г. Лобан, начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю С.В. Мацвеева, найбольш актыўныя студэнты факультэта.

Падрабязней...

Філфак! Мы разам!

06-10-11

1 кастрычніка 2015 года на філалагічным факультэце была праведзена грамадска-культурная акцыя “Філфак! Мы разам!”, мэтай якой з’яўлялася аб’яднанне студэнтаў усіх курсаў і спецыяльнасцей факультэта напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У сваім выступленні дэкан філалагічнага факультэта Ісмайлава Л.В. гаварыла аб тым, што назва акцыі “Філфак! Мы разам!”, па сутнасці, з’яўляецца асноватворным прынцыпам жыццядзейнасці факультэта і адной з яго асаблівасцей. На факультэце выкладчыкі і студэнты ў гарманічным саюзе дасягаюць высокіх вынікаў у вучэбнай, навуковай і творчай дзейнасці, рэалізуюцца ўзаемападтрымка і ўзаемадапамога.

Падрабязней...

Наведванне студэнтамі біялагічнага факультэта кінатэатра “Мір”

З мэтай азнаямлення студэнтаў з навінкамі беларускага і сусветнага кінематографа, развіцця маральных каштоўнасцей і выхавання моладзі на яркіх прыкладах героіка-патрыятычнай тэматыкі айчынных і замежных фільмаў на біялагічным факультэце было арганізавана наведванне кінатэатра “Мір” студэнтамі.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя