24.09.2015 года на базе ідэалагічнага цэнтра ўніверсітэта адбыўся інфармацыйны семінар-вучоба для членаў студэнцкага штаба па правядзенні прапагандысцка-тлумачальнай работы сярод студэнцкай моладзі ў рамках падрыхтоўкі і правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў, начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева С.В., метадыст аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Вягера Н.М., а таксама старшы следчы юстыцыі Мазырскага раённага аддзела следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Гвоздзь В.С.
На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, асноўныя накірункі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўніверсітэта, прафілактыка маладзёжнага экстрэмізму і іншыя пытанні, якія цікавяць студэнцкую моладзь.