Сустрэча Міністра культуры Рэспублікі Беларусь са студэнцкай моладдзю
- Падрабязнасці
- Апублікавана 25.09.2015 17:40
23 верасня 2015 года ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыўся адкрыты дыялог Міністра культуры Барыса Уладзіміравіча Святлова і студэнцкага актыву.
Сустрэча пачалася з прыемных эмоцый і станоўчай ацэнкі работы ўніверсітэта і праходзіла ў добразычлівай абстаноўцы. Рэктар універсітэта Валетаў В.В., старшыня Мазырскага райвыканкама Адаменка Я.Б., член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кралевіч І.М., першы намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Антоненка В.В. уваходзілі ў склад прэзідыуму, што дазволіла дыялогу выйсці за межы размоў пра культуру. Студэнтаў і выкладчыкаў цікавілі розныя пытанні: ад падтрымкі таленавітай студэнцкай моладзі да сакрэтаў паспяховага прафесійнага шляху. Гаварылі і пра развіццё турыстычнай галіны на Мазыршчыне, і пра будаўніцтва сацыяльна-культурных і спартыўных аб’ектаў.